Пантофля Мнемазіны

У №89 часопіса “Дзеяслоў” надрукаваная першая частка майго новага раману. Дакладна ведаю, што часопіс можна набыць у “Акадэмкнізе”. Каму цікава – вось адзін з раздзелаў. Але дзеянне адбываецца ў розных часах, у сучаснасці, у мінулым, а таксама  ў віртуальнай рэальнасці. Рэальнасцяў тут увогуле шмат)

РАЗДЗЕЛ ДРУГІ.

КУДЫ НЕ ДАЙШОЎ ФРАНЦЫСК АСІЗСКІ

Чытаць далей

Вітаю!

Для чаго пісьменніку сайт?
Можа, і варта пазбягаць публічнай мітусні, задавольвацца вежай са слановай косткі і не шукаць Мінатаўраў у сеціўных лабірынтах? Але мне гэты сайт дастаўся ў падарунак – ад хроснага сына Андрэя і ягонага сябрука Зміцера. А раз падарунак маецца, будзем дзякаваць і выкарыстоўваць!
Я жахлівы юзер: не лайкаю, лайкаў не лічу, каментаў практычна не чытаю (а нашто?), хаця час ад часу люблю цвеліць шаноўную публіку сваймі навінамі.
З другога боку, пытанняў, дзе што маё і пра мяне знайсці, ад шкалаты, студыёзусаў, проста чытачоў і раз’ятраных крытыкаў усё больш… Дык вось вам гэты “сад камянёў” у якасці каморы з тэкстамі і спасылкамі, які буду пакрысе папаўняць… Зрэшты, магчыма, гэтую камяністую пляцовачку ўдасца ператварыць у месца для размоў і спрэчак – камень жа можна выкарыстаць у якасці трыбуны, камень можна шпурнуць, камянямі можна кагось заваліць… Вой, не, шанове, спадзяюся, да такога не дойдзе… Проста заходзьце, блукайце, глядзіце, пішыце, крытыкуйце — усё пакуль у тэставым рэжыме. Камянёў хопіць:)

Камяні з калекцыі Рублеўскай
Чытаць далей

Пранціш Вырвіч у Маскве

Авантюры Прантиша Вырвича


У серыі “Рэтра-бібліятэка прыгод і фантастыкі” маскоўскага выдавецтва “Прэстыж бук” выйшла мая кніга – першая частка прыгод Пранціша Вырвіча ў перакладзе Паўла Ляхновіча і раман “Скокі смерці”. Выданне калекцыйнае, нават закладачка ёсць)

Чытаць далей

“Дагератып” на ангельскай

Вось такі цудоўны буклет зрабілі ў праекце BOOKS FROM BELARUS:) Сярод артыкулаў пра два дзясяткі пісьменнікаў  ёсць і мае старонкі) Там змешчаны  пераклад урыўка з раману “Дагератып”, зроблены прафесарам Лонданскага ўніверсітэту Джымам Дынглі.  І яшчэ асобны дзякуй фатографу Івану Бесэру –  у яго заўсёды атрымліваюцца атмасферныя і характарныя здымкі)

Чытаць далей