
Людміла РУБЛЕЎСКАЯ АВАНТУРЫ СТУДЫЁЗУСА ВЫРВІЧА Раман прыгодніцкі і фантасмагарычны.

Людміла Рублеўская
Каляднае апавяданьне
Як мне хочацца калі-небудзь напісаць сапраўднае каляднае апавяданьне! Хаця б самае традыцыйнае — з палаючым камінам, цвыркуном і багатым дабрадзеем беднага сямейства. Але манатонныя арыі цвыркуноў страшэнна раздражняюць мае чульлівыя пісьменьніцкія нэрвы. Ня менш за ціканьне “ходзікаў”. Калі мы з мужам зрэдзь начуем у хаце ягоных бацькоў, дзе жыве гэты добры мэханічны дух з маятнікам, мы прыблізна апоўначы не вытрымліваем і ці муж, ці я на дыбачках падыходзім да сямейнай рэліквіі ды спыняем ейнае жыцьцё. І маці нараніцу дзівіцца: чаго гэта гадзіньнік стаў?
Лепей напісаць штосьці рамантычна-гістарычнае… Канец ХІХ стагодзьдзя. Паўночна-Заходні край імпэрыі. У багатым маёнтку для адзінаццацігадовага паніча рыхтуецца дзіцячы баль, прыбіраецца вялізная яліна… Тут добра было б даць апісаньне зіхоткіх упрыгожаньняў. Сьвечкі з пазалочанага воску ў выглядзе херувімчыкаў. Пернікі ў рознакаляровай глязуры. Ясьлі зь лялечным Хрыстом і парцалянавымі анёлкамі…
Слухайце чытанне раману “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега” на радыёканале “Культура”. Запісаныя перадачы можна паслухаць у архіве.
https://radiokultura.by/be/peredacha/litaraturnaya-antalogiya
Чытайце на “Камунікаце” пятую кнігу з цыклу “Авантуры Вырвіча”!
https://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=55559
НАША НІВА № 8 (270), 22 лютага 2002 г.
Людміла Рублеўская
Сьнег белы, чырвоны, брунатны
Сьнег — двойчы здраднік.
Калі ён захоўвае сьляды для пагоні.
І калі замятае сьляды, па якіх мусіш вяртацца.
Здрадлівая ягоная роўнядзь: пад ёй можа хавацца бездань. Падманлівая ягоная прыгажосьць: здаралася, ад бляску сьнегавога поля людзі трацілі зрок. Падступная пухнатая ўтульнасьць: сон у ейных абдоймах вечны…
Людміла Рублеўская
ДАГЕРАТЫП
Дэкадансны раман
КНІГА ЗНЕШНЯГА КОЛА
Раздзел першы. Пад’езд з шахматнай падлогай.
Гэта было ў той год, калі ўсе пачалі насіць кашулі ў краткі.
Быццам вуліцы запоўніліся каўбоямі.
Але пазнаваўся толькі статак.
Яшчэ ў той час у горадзе паўсюль замест асфальту клалі новую плітку. Дакладней, здзеклівае падабенства брукаванкі. Шэрыя ці ружаватыя бетонныя брускі мясцовай вытворчасці вельмі хутка трэскаліся, а паколькі зазвычай іх укладвалі ў вільготную зямлю — а халера яго чакаць, пакуль высахне, распаўзаліся ў бакі, як гнілое сукно, дыбіліся неахайнымі хвалямі, па якіх было нават весела скакаць. Тым больш у маіх Чаравіках. Менавіта так, з вялікай літары. Суперскія Чаравікі, якія ўдалося набыць хаця б ужыванымі, праз інтэрнэт, затое – чорна-бліскучыя, з цяжкой «жаўнерскай» скуры, прашытыя суворымі ніткамі… Хех! Навюткія такія ж за маю журналісцкую паўстаўку не купіш.
Дарэчы, яшчэ пашанцавала на гэтую паўстаўку, мне ж засталося апошні курс давучыцца, а ўжо цяпер не баліць галава пра размеркаванне.
Затое баліць – пра жытло. Праўда, якраз з’явіўся шанец гэтую праблему бліскуча вырашыць. Знаёмы хлопец з’язджае па нейкім гранце займацца сваёй біялогіяй-заалогіяй-пацукалогіяй, а паколькі акрамя тае пацукалогіі (ці прусакалогіі) нічога яго, падобна, па жыцці не цікавіць, прапанаваў сваю кватэру, у самым цэнтры места, абсалютова бясплатна ў карыстанне двум правінцыяльным студэнтачкам. На шчасце, Наста, мая сяброўка і суседка па здымным жытле, з’ехала на тыдзень да бацькоў, і ўсе ўражанні візіту – мне, мне адной!
Машыны ляцелі па праспекце так мэтанакіравана, быццам кожная везла сэнс жыцця, але мяркуючы па смуродзе, які пасля іх заставаўся, гэта быў не вельмі добры сэнс. Я дастала смартфон і патыцкала пальцам у экран, павялічваючы фрагмент карты з патрэбным мне домам. Ого, гэта той самы, з дзьвюма скульптурамі перадавых калгасніц на карнізе і кніжнай крамай на першым паверсе! Крутая кватэрка…
Калі рыхтаваўся да друку першы рраман серыі “Авантуры Пранціша Вырвіча”, мяне папрасілі напісаць да яго прадмову, каб паллумачыць тое-сёе пра эпоху, у яккую адбываюцца падзеі. Цяпер, калі выходзіць фільм, гэта яшчэ больш актуальна. Не ведаю, ці ёсць прадмова ў сеціве, таму змяшчаю яе тут.
Людміла Рублеўская
Прадмова да рамана “Авантуры Пранціша Вырвіча”
Ад аўтара.
XVIII стагоддзе… Эпоха авантурыстаў і алхімікаў, рыцараў і прыўкрасных дам, палацавых інтрыгаў і крывавых войнаў… Эпоха Асветніцтва і вынаходніцтва… Колькі ў гэтым часе сюжэтаў, прыдатных да прыгодніцкіх раманаў, якімі карысталіся Аляксандр Дзюма-бацька, Вальтар Скот і Генрык Сенкевіч…
На Беларусі таксама хапала падобных сюжэтаў. І мне даўно хацелася, як пісьменніку, “пажыць” тады, калі шляхта збіралася на шумлівыя соймы, дзёрзкае слова прыводзіла да двубою, прыгажуні хадзілі ў локцевых сукенках — з такімі шырокімі спадніцамі, што рукі нельга апусціць, а напудраныя парыкі іх прыпадабняліся невялікім клумбам… Калі ў нашых мястэчках будаваліся мануфактуры, на якіх выраблялі цудоўныя паясы і крышталь, габелены і вееры, а па кірмашах шнырылі ўвішныя шкаляры, якім забаранялася гаварыць па-свойму – толькі на лаціне, так што ўсе мястэчка пачынала ўжываць перакручаныя словы з лексікону Цыцэрона і Сенекі… Беларуская лекарка Саламея Русецкая-Пільштынова раз’язджала ў карэце між палацам турэцкага султана, нясвіжскімі ўладаннямі Радзівілаў і палацам расійскай імператрыцы, малады Казанова біўся ў Варшаве на смяротным двубоі з князем Браніцкім, у Смаргонскай акадэміі вучылі мядзьведзяў адмысловым танцам з дапамогай распаленай рашоткі, а сябар Пане Каханку Міхал Валадковіч урываўся ў залу менскай ратушы і палохаў дэпутатаў трыбуналу стрэламі ў столь…
Мы прыйшлі ў гэты свет не для таго, каб праклінаць цемру, а для таго, каб запаліць у ім святло.
Уводзіны
Альбарутэнія для нас пачыналася як Гульня.
Мы напачатку не ведалі, што той, хто ўвайшоў у гэтую Гульню, ніколі ад яе не адмовіцца, як не можа крыж пазбавіцца ад адной з перакладзін і застацца крыжам.
У горадзе нас пяцёра.
На два мільёны — пяцёра…
Кожны прыйшоў у Гульню сваім шляхам. Якім? А хіба вы можаце пралічыць шлях кропель дажджу, якія сцякаюць па шыбе і ўрэшце зліваюцца ў адну ручаінку?
Неяк дажджлівым травеньскім вечарам мы сядзелі ў нашай улюбёнай кавярні, сцены якой завешаныя чорна-белымі сямейнымі фотаздымкамі і калекцыямі манетаў і савецкіх марак у зялёных драўляных рамачках, і спрабавалі паводле дзядулі Фрэйда згадаць свае першыя дзіцячыя ўспаміны… Таму я, карыстаючыся пачутым тады, проста абмалюю для вас нашыя партрэты — так бы мовіць, у сямейных інтэр’ерах…
Гэта гульня…
Усяго толькі — наша гульня.
Што нам да тых,
Хто спрабуе зямлю перайначыць?
Альбарутэніі позірк, як рана, гарачы.
Сонца маё… Ты забіла мяне, як ягня
На ахвярніку белым…
І кроў — паласою — на белым…
Ваўкалакі правылі маю пахавальную ноч.
Час, як рана, загоіцца.
Лёс разаб’юць, як акно.
Гэта толькі гульня…
І ўсяго толькі — мёртвае цела.