“Не ганяйце па хаце родную маці…”
За гарбатай у Шніпоў
Лім, 20 верасня 1996 года
Самыя цікавыя размовы адбываюцца на канапе за кубкам гарбаты. Ідэя абнародавання “кулуарных”, сяброўскіх размоў-спрэчак творчых людзей не новая. Захады падобныя рабіліся і на старонках “ЛіМа”. А ў сённяшнім нумары ёсць заяўка распачаць пастаянную рубрыку, заснаваную на такіх публікацыях. Тым больш, што ёсць творчая сям’я, якая заўсёды можа прадаставіць сваю канапу, гарбату і гасціннасць філосафам, крытыкам і пісьменнікам, якіх салам не кармі, гарэлкай не паі – дай пагаварыць на літаратурныя і калялітаратурныя тэмы.