“Авантуры Пранціша Вырвіча” — у падборцы фильмаў пра Беларусь
https://kinofilmpro.ru/filmi-chtoby-razbiratsya-v-belarusi.html
“Авантуры Пранціша Вырвіча” — у падборцы фильмаў пра Беларусь
https://kinofilmpro.ru/filmi-chtoby-razbiratsya-v-belarusi.html
Сёння мы з вамі адправімся ў яшчэ адзін беларускі «запаведнік для прывідаў і зданяў».
Чорны замак Альшанскі. Месяц нырае ў хмарах.
Вежы туманныя ў змроку сны аб мінулым мараць.
Слухаюць вецер золкі, вой далёкі ваўчыны,
Слухаюць, як на мурах са страху трасуцца асіны…
У, як ціха і мёртва! У, які змрок глыбокі!
Ціха! Ты чуеш здалёку ў аркадах бязгучныя крокі!
Кожную поўнач такую ў замку, што стыне ад жаху,
Па галерэях праходзяць дама з чорным манахам.
Ну што, успомнілі цудоўны раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі», напісаны ім у якасці падарунка для жонкі Валянціны, якая надта любіла дэтэктывы?
Руіны Гальшанскага замка хаваюць у сабе не адну таямніцу.
Белыя плямы беларускай гісторыі… Часам здаецца, што, азіраючыся на сваё мінулае, мы бачым заснежанае поле з асобнымі нешматлікімі праталінамі.
Гістарычнае бяспамяцтва — самая страшная хвароба, якая можа спасцігнуць народ. Давайце ж угледзімся ў тое, што замялі снягі часу, што нібыта і відочнае — але ўсё яшчэ не асэнсаванае, у яркіх персанажаў, якія апынуліся ў цені эпохі…
* * *
Нашы продкі казалі, калі праводзілі кагось у шлях: «Рушніком дарога!»
Але дарогі беларускія рэдка калі клаліся рушніком. Як сведчыў у XVІІ стагоддзі сакратар пасольства Свяшчэннай Рымcкай імперыі Ёган Корб, праязджаючы ад Ашмян да Ракава, «нязмерныя лясы, нераз’езджаныя дарогі, заслоненыя дрэвамі з навіслымі галінамі, затрымлівалі нас».
Але ў той час, у які мы цяпер адправімся, на Беларусі з’явілася першая спраектаваная дарога — так званы Гасцінец Бутрымовіча, зроблены за кошт падстаросты пінскага Мацея Бутрымовіча. Зрэшты, і першая веславаная дарога на Беларусі — канал — таксама ўзнікла не без удзелу гэтага ж персанажа.
Нашчадак Бутрыма
Мацей Бутрымовіч.
Заўсёды сцвярджала, што па колькасцi легенд, страшных паданняў, мрояў i зданяў на квадратны кiламетр Беларусь не саступае тым жа Iрландыi i Шатландыi. Толькi мы мала пра тыя легенды ведаем.
Давайце ж пачнем нашыя мiстычныя падарожжы па замках i сядзiбах, якiя народная фантазiя насялiла зданямi i прывiдамi. I найперш адправiмся ў Нясвiж, самы багаты на злавесныя ценi мiнулага.
Але не думайце, што нашай спадарожнiцай зробiцца вядомая Чорная Дама — прывiд Барбары Радзiвiл, прыўкраснай атручанай каралевы. Сёння мы здзейснiм падарожжа… пад крыламi прывiднай савы.
У сутарэннях Нясвiжскага палаца, на месцы пахаванняў уладароў-Радзiвiлаў, ёсць адзiнаццаць дзiцячых трунаў. Каля iх — саркафаг мацi маленькiх нябожчыкаў, Ганны Катажыны Радзiвiл з Сангушкаў. Усяго ж у яе было сямнаццаць дзяцей, выжыла — шэсць.
Зрэшты, шлюб княгiнi Ганны наўрад цi хто б мог назваць «з’яднаннем закаханых сэрцаў».
БЫТЬ РЯДОМ. Центр художественных практик, арт-педагогики и арт-терапии. сообщество учёных, психологов, арт-педагогов и арт-терапевтов.
ОБЪЯВЛЯЕМ НАБОР В ГРУППЫ ОЧНОГО ОБУЧЕНИЯ
НА АВТОРСКИЙ КУРС «ЛИТЕРАТУРНОЕ ТВОРЧЕСТВО»
В СТУДИЮ КРЕАТИВНОГО ПИСЬМА ЛЮДМИЛЫ РУБЛЕВСКОЙ
Мова заняткаў – беларуская, руская.
Цикл программы предполагает 26 занятий периодичностью 1 раз в неделю. Формат обучения: очный.
Продолжительность занятия – 3 а.ч. Общее количество академических часов – 78.
День проведения занятий: суббота с 12.00 – 14.30.
Количество обучающихся в группе – 5-8 человек.
Стоимость одного занятия (3 а.ч.) – 50 рублей. Действует гибкая система скидок.
По завершении обучения выдаётся сертификат Центра художественных практик, арт-педагогики и арт-терапии «Быть рядом».
Программа рассчитана на обучающихся старше 16 лет.
Автор и преподаватель курса «Литературное творчество» – Людмила Ивановна Рублевская, известная писательница, литературный критик, преподаватель, журналист, лауреат Национальной литературной премии, премий Франтишка Богушевича, «Золотой апостроф», «Книга года-2015» и др.
Контакты: +375 29-651-81-52
info@benear.by
Слухайце чытанне раману “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега” на радыёканале “Культура”. Запісаныя перадачы можна паслухаць у архіве.
https://radiokultura.by/be/peredacha/litaraturnaya-antalogiya
Гістарычныя раманы і аповесці Людмілы РУБЛЕЎСКАЙ крытыкі параўноўваюць з творамі Караткевіча, бо ў іх тыя самыя невычарпальная цікавасць да мінуўшчыны, мастацкія акалічнасці, пераплеценыя з рэчаіснасцю. Дакладней, рэчаіснасць, паяднаная з прыдумкай. Пісьменніца атаясамлівае твор з садам, які расце сам па сабе, а з другога боку — гэта лагічная канструкцыя, якая не павінна развальвацца. І героі там паводзяць сябе так, як ім хочацца, аўтар не заўсёды можа зрабіць з імі тое, што задумае.