Як Францішак Смуглевіч беларускую ўтопію маляваў

Люблю блукаць па старых могілках… Уяўляць людзей, якія калісьці ішлі ў паспалітае рушэнне і біліся на двубоях, будавалі палацы і прайгравалі ў фараона апошні грош, ладзілі пышныя балі і лекавалі «жывёльным магнетызмам», замаўлялі крыналіны з Парыжа і малявалі партрэты ў антычным стылі… Цені мінулага… Добра, калі застаўся хоць камень, у выбітыя ў якім літары запаўзае мох… А часцяком — толькі безыменная купка травы альбо выраслае на месцы былой магілы дрэва, няхай пры жыцці той, хто тут ляжыць, спазнаў усе завабы славы, а пасля смерці ўвайшоў у энцыклапедыі. Пра гэта я думала і на віленскіх могілках Роса, дзе спачываюць шмат якія дзеячы беларускае гісторыі. Дзесьці тут і магіла мастака Францішка Смуглевіча, месцазнаходжанне якой страчанае яшчэ ў пазамінулым стагоддзі…


Мікола Ермаловіч, аслеплы гісторык, які адкрываў таямніцы Вялікага Княства Літоўскага, пералічваў у вершы «Сябрам Літвы» славутых людзей, што зрабілі ўнёсак у культуру і беларусаў, і іх суседзяў, і заклікаў не сварыцца наконт іх прыналежнасці:

«Суседзі, сябры! Мы падзелімся славай,

не будзем пасёння хаваць пад крыло

сумеснае гора сумеснай дзяржавы,

сумесных крыніц жарало.

У нас быў Пачобут і быў Каліноўскі,

Смуглевіч і Рушчыц,

Міцкевіч і Зан…»

Чытаць далей

«Усміхаюцца кветкі лабеліі…», «Раманс вінаграднай лазы» і яшчэ два вершы — «Звязда» публікуе невядомыя рукапісы вершаў Караткевіча

Ужо хутка мы адзначым 90-годдзе класiка беларускай лiтаратуры Уладзiмiра Караткевiча, якi вельмi не любiў, калi яго называлi рамантыкам. Але створаны iм сапраўды рамантычны вобраз Беларусi — гераiчнай, шляхецкай, старасвецкай, iнсургенцкай — прыцягнуў да беларушчыны не адно пакаленне лiтаратараў. I прыцягвае дагэтуль — летась самай прадаванай кнiгай Беларусi сталi «Каласы пад сярпом тваiм». Спадчына Уладзiмiра Караткевiча, як спадчына кожнага генiяльнага творцы, — невычэрпная крынiца для вывучэння. Бо ўвесь час адкрываюцца новыя факты, знаходзяцца новыя матэрыялы. Тут маюць каштоўнасць любыя артэфакты: скрэмзаная паперка цi дароўны надпiс на кнiзе, службовая заява цi хай сабе рахунак з крамы, якi чамусьцi захоўваў класiк. Ну а самае жаданае для навукоўцаў — вядома, знайсцi рукапiсы. Нават калi гэта вядомыя творы — арыгiналы, напiсаныя рукой аўтара, могуць расказаць вельмi шмат
i прынесцi сапраўдныя адкрыццi.

Аднойчы невядомыя раней рукапiсы чатырох вершаў Уладзiмiра Караткевiча трапiлi да галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» паэта Вiктара Шнiпа. Вось што распавядае пра гэта Вiктар Анатолевiч:

— Вясной 2010 года, калi ў «Мастацкай лiтаратуры» рыхтавалася да друку кнiжка пра кампазiтара Яўгена Глебава, яго жонка Ларыса Васiлеўна, седзячы ў мяне ў кабiнеце, раптам сказала: «Я хачу зрабiць вам невялiкi падарунак. У мяне ёсць чатыры вершы Уладзiмiра Караткевiча, якiя ён падарыў мне ў 1964 годзе. Я раней думала iх аддаць аднаму паэту, але перадумала. Аддаю вам». Чым каштоўныя гэтыя рукапiсы? У першую чаргу — гэта арыгiналы. I яшчэ тым, што ў «Рамансе Марылi», калi параўноўваць рукапiс i публiкацыю верша ў зборы твораў, што выходзiць у 25 тамах, ёсць чатыры радкi, якiя зусiм невядомыя чытачам i, магчыма, даследчыкам творчасцi Уладзiмiра Караткевiча. Ды i ў астатнiх рукапiсных творах ёсць невялiкiя адрозненнi ад кнiжных.

Сёння чытачы «Звязды» маюць магчымасць упершыню пабачыць факсiмiле згаданых рукапiсаў.

Давайце ўважлiва пазнаёмiмся з гэтымi рарытэтамi, параўнаем iх з тым варыянтам, у якiм яны пададзены ў другiм томе збору твораў Уладзiмiра Караткевiча ў 25 тамах.

Усе чатыры вершы пабачылi свет у зборнiку «Мая Iлiяда», якi выйшаў у 1969 годзе. Напiсаныя яны ў складаны для паэта час. У 1958-м ён перабраўся ў Маскву, вучыўся на Вышэйшых лiтаратурных курсах, пасля — на сцэнарных курсах, у Iнстытуце кiнематаграфii. У гэты час ён перажыў моцнае, але нешчаслiвае каханне да сваёй выкладчыцы з лiтаратурных курсаў, вядомай мастацтвазнаўцы Нiны Молевай. Караткевiч апiсаў гэтыя падзеi ў рамане «Нельга забыць», набор якога быў рассыпаны ў 1963-м. Зрэшты, пра няшчаснае каханне — усе чатыры вершы, нават самы аптымiстычны — «Песня закаханага».

Чытаць далей

Прывіды беларускіх муроў. Белая Дама для Сіняй Барады

Сёння мы з вамі адправімся ў яшчэ адзін беларускі «запаведнік для прывідаў і зданяў».


Чорны замак Альшанскі. Месяц нырае ў хмарах.

Вежы туманныя ў змроку сны аб мінулым мараць.

Слухаюць вецер золкі, вой далёкі ваўчыны,

Слухаюць, як на мурах са страху трасуцца асіны…

У, як ціха і мёртва! У, які змрок глыбокі!

Ціха! Ты чуеш здалёку ў аркадах бязгучныя крокі!

Кожную поўнач такую ў замку, што стыне ад жаху,

Па галерэях праходзяць дама з чорным манахам.

Ну што, успомнілі цудоўны раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі», напісаны ім у якасці падарунка для жонкі Валянціны, якая надта любіла дэтэктывы?

Руіны Гальшанскага замка хаваюць у сабе не адну таямніцу.

Руіны Гальшанскага замка хаваюць у сабе не адну таямніцу.

Чытаць далей

Як у Беларусі з’явіліся першая спраектаваная дарога і канал

Дарогі Бутрымовіча


Белыя плямы беларускай гісторыі… Часам здаецца, што, азіраючыся на сваё мінулае, мы бачым заснежанае поле з асобнымі нешматлікімі праталінамі.

Гістарычнае бяспамяцтва — самая страшная хвароба, якая можа спасцігнуць народ. Давайце ж угледзімся ў тое, што замялі снягі часу, што нібыта і відочнае — але ўсё яшчэ не асэнсаванае, у яркіх персанажаў, якія апынуліся ў цені эпохі…

* * *

Нашы продкі казалі, калі праводзілі кагось у шлях: «Рушніком дарога!»

Але дарогі беларускія рэдка калі клаліся рушніком. Як сведчыў у XVІІ стагоддзі сакратар пасольства Свяшчэннай Рымcкай імперыі Ёган Корб, праязджаючы ад Ашмян да Ракава, «нязмерныя лясы, нераз’езджаныя дарогі, заслоненыя дрэвамі з навіслымі галінамі, затрымлівалі нас».

Але ў той час, у які мы цяпер адправімся, на Беларусі з’явілася першая спраектаваная дарога — так званы Гасцінец Бутрымовіча, зроблены за кошт падстаросты пінскага Мацея Бутрымовіча. Зрэшты, і першая веславаная дарога на Беларусі — канал — таксама ўзнікла не без удзелу гэтага ж персанажа.

Нашчадак Бутрыма

Ма­цей Бут­ры­мо­віч.

Ма­цей Бут­ры­мо­віч.

Чытаць далей

Прывіды беларускіх муроў. Ганна Радзівіл. Княгіня-сава.

Прэм’ера рубрыкі «Прывіды беларускіх муроў». Кажуць, што Ганна Радзівіл ператвараецца кожную ноч у саву


Заўсёды сцвярджала, што па колькасцi легенд, страшных паданняў, мрояў i зданяў на квадратны кiламетр Беларусь не саступае тым жа Iрландыi i Шатландыi. Толькi мы мала пра тыя легенды ведаем.

Давайце ж пачнем нашыя мiстычныя падарожжы па замках i сядзiбах, якiя народная фантазiя насялiла зданямi i прывiдамi. I найперш адправiмся ў Нясвiж, самы багаты на злавесныя ценi мiнулага.

Але не думайце, што нашай спадарожнiцай зробiцца вядомая Чорная Дама — прывiд Барбары Радзiвiл, прыўкраснай атручанай каралевы. Сёння мы здзейснiм падарожжа… пад крыламi прывiднай савы.


У сутарэннях Нясвiжскага палаца, на месцы пахаванняў уладароў-Радзiвiлаў, ёсць адзiнаццаць дзiцячых трунаў. Каля iх — саркафаг мацi маленькiх нябожчыкаў, Ганны Катажыны Радзiвiл з Сангушкаў. Усяго ж у яе было сямнаццаць дзяцей, выжыла — шэсць.

Зрэшты, шлюб княгiнi Ганны наўрад цi хто б мог назваць «з’яднаннем закаханых сэрцаў».

Чытаць далей

Студыя крэатыўнага пісьма

БЫТЬ РЯДОМ. Центр художественных практик, арт-педагогики и арт-терапии. сообщество учёных, психологов, арт-педагогов и арт-терапевтов.

ОБЪЯВЛЯЕМ НАБОР В ГРУППЫ ОЧНОГО ОБУЧЕНИЯ
НА АВТОРСКИЙ КУРС «ЛИТЕРАТУРНОЕ ТВОРЧЕСТВО»
В СТУДИЮ КРЕАТИВНОГО ПИСЬМА ЛЮДМИЛЫ РУБЛЕВСКОЙ

Мова заняткаў – беларуская, руская.

Цикл программы предполагает 26 занятий периодичностью 1 раз в неделю. Формат обучения: очный.

Продолжительность занятия – 3 а.ч. Общее количество академических часов – 78.
День проведения занятий: суббота с 12.00 – 14.30.
Количество обучающихся в группе – 5-8 человек.
Стоимость одного занятия (3 а.ч.) – 50 рублей. Действует гибкая система скидок.

По завершении обучения выдаётся сертификат Центра художественных практик, арт-педагогики и арт-терапии «Быть рядом».

Программа рассчитана на обучающихся старше 16 лет.

Автор и преподаватель курса «Литературное творчество» – Людмила Ивановна Рублевская, известная писательница, литературный критик, преподаватель, журналист, лауреат Национальной литературной премии, премий Франтишка Богушевича, «Золотой апостроф», «Книга года-2015» и др.

Контакты: +375 29-651-81-52
info@benear.by

студия креативного письма

Чытаць далей