З раману “Сутарэнні Ромула”
Раздзел 13.
Агонь навагодняга балю

Колькі разоў гэты горад знішчаўся амаль цалкам… Яго нішчылі татары, шведы і маскоўцы, пажары, паводкі і пошасці… А ён аднаўляўся.
Аднаўляўся ён і цяпер, пасля чарговай ваеннай навалы… Людзі, як мурашкі, карпатліва разбіралі па каменьчыку завалы, ладзілі трамвайныя шляхі і лініі электраперадач… Ніякая галеча не магла зменшыць радасці ад таго, што настала Вялікая Перамога, што нялюдская вайна скончаная, і жыццё чалавечае нарэшце набывае каштоўнасць… Вярталіся надзеі і святы.
Новы, 1946 год рыхтаваліся адзначыць як мага пышна… Толькі старыя памяталі, што калісьці ў праваслаўных гэта быў час каляднага посту і да Раства Хрыстова, каляднай вячэры і падарункаў ад Святога Мікалая заставаўся цэлы тыдзень, а каталікі ўжо тыдзень як тую калядную вячэру з’елі…



Владимир Короткевич на Тихоокеанском флоте, 1965 год.

Кузьма Чорный. 1925 г.