10 знакавых мясцін Івана Мележа

Нават падчас круізу вакол Еўропы пісьменнік мроіў палескімі балотамі

«Хаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, не кожны прызнаў бы за востраў — аб яго не плёскаліся ні марскія, ні нават азёрныя хвалі. Навокал адно гніла куп’істая дрыгва ды моклі панурыя лясы.»

Пазналі першы абзац самага, мабыць, вядомага твора беларускай літаратуры? Нават калі забыліся — можна здагадацца: «Людзі на балоце». Першы раман «Палескай хронікі» народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. «Людзі на балоце» — вобраз настолькі пазнавальны, што яго ведаюць нават далёкія ад беларускай літаратуры. Цяжка даць веры, што калі Мележ прынёс рукапіс у рэдакцыю часопіса «Полымя», у яго было пятнаццаць варыянтаў загалоўкаў. Вылучаў два: адзін нам знаёмы, а другі — «Туманы над багнай». Уявіце, каб Мележ спыніўся на гэтай назве, чаго мы пазбавіліся б!..

Ме­ма­ры­яль­ная дош­ка на до­ме па вуліцы Ян­кi Ку­па­лы ў Мiн­ску.

Ме­ма­ры­яль­ная дош­ка на до­ме па вуліцы Ян­кi Ку­па­лы ў Мiн­ску.

8 лютага Івану Мележу спаўняецца 100 гадоў. На так шмат наканавана яму было жыць і працаваць, памёр у 55. Але паспеў пападарожнічаць, і па створаным уяўленнем свеце, і па рэальным. Нават патрапіў у лік шчасліўчыкаў, якія на самым пачатку «адлігі», 4 ліпеня 1956 года, адправіліся з Ленінграда ў круіз вакол усёй Еўропы на цеплаходзе «Перамога» — менавіта пра той круіз фільм Гайдая «Брыльянтавая рука». Прычым Іван Мележ быў прызначаны старшым беларускай групы. Рым, Парыж, Амстэрдам, Стакгольм, Афіны… Вандроўка мары! Але ў падарожных нататках «Ліпень у дарозе» — абавязковай творчай справаздачы — аўтар, вядома, мусіў пільнавацца ідэалагічнай чысціні, не забываючы адпаведным чынам выказвацца: «Частка галандцаў вымушана гібець да сённяшняга дня на вадзе, у пабудовах, падобных ні то на баржы, ні то на лодкі». Ці не праўда, гучыць, як адсылка да «Людзей на балоце»? А паколькі працу над гэтым раманам Мележ якраз і пачаў, вярнуўшыся з еўрапейскіх прастораў, ці не ўспамінаў, сузіраючы амстэрдамскія каналы ды змаганне тамтэйшых людзей з вадою, роднае Палессе, параўноўваў з галандскімі рэаліямі… Але найбольш сілкавалі ягоныя творы ўсё-ткі іншыя падарожжы. Давайце наведаем разам з класікам дзесяць мясцін, якія пакінулі след у ягоным жыцці і ў ягоных творах.


Чытаць далей

10 незвычайных артэфактаў Івана Шамякіна.

 29.01.2021 17:12

Сто гадоў беларускаму класіку…

Яго працавітасці зайздросцілі, зайздросцілі і колькасці важных пасад і прэмій. Хадзілі неверагодныя чуткі пра ганарары ад ягоных кніг — яны прадаваліся мільённымі накладамі па ўсім Савецкім Саюзе… Дзівіліся, як ён паспявае ахапіць «кан’юнктурныя» тэмы: Чарнобыль, гандаль дзецьмі, наркатрафік… Паглыбляецца ў праблемы архітэктуры і кардыёхірургіі… Раптам піша гістарычны раман пра вялікую княгіню Алену, жонку польскага караля Аляксандра… Успаміны пра Андрэя Макаёнка неспадзеўкі ператвараюцца ў шчырую «Аповесць пра сябра». Нечакана выдае дзённікі, на якія зноў жа хтосьці са згаданых там калег крыўдуе…

Але калі патрэбна была дапамога, тыя ж калегі беглі да Івана Пятровіча Шамякіна, першага сакратара праўлення Саюза пісьменннікаў, старшыні Вярхоўнага Савета БССР, акадэміка — бо ведалі, што паспачувае, дапаможа… «Я любіў людзей і верыў ім» — напіша ён у дзённіках.

Здавалася б, пра такога значнага чалавека ўсё павінна быць вядома… Але зазвычай такое ўражанне ілюзорнае, і мноства фактаў, нават занатаваных у даступных крыніцах, застаецца на маргіналіях… Вось, напрыклад, ці ведалі вы, што ў вёсцы Карма ў Шамякіных было яшчэ другое прозвішча — Чарназёмавы? Іван Пятровіч згадваў: «Ніколі не маглі сказаць: «Ідзі пазыч у Шамякіных», заўсёды гаварылі: «Пазыч у Чарназёмавых», «жыве за Чарназёмавымі». Ці як аднойчы Іван Шамякін, яшчэ да дэмабілізацыі, «дрэнны плывец, ратаваў у Варце польскую дзяўчыну… Нас з полькай, якая так абшчапіла мяне, што скавала, несла на гэты разбураны мост. Адкуль узяўся наш кацер! Наканавана было доўга жыць».

Колькі ні перачытвай мемуары, успаміны, гутаркі, усплывае нешта нечаканае. Давайце зладзім своеасаблівую экскурсію па біяграфіі Івана Шамякіна з дапамогай артэфактаў, якія ён згадвае…


Чытаць далей

Янка Сіпакоў не любіў тусовак і лічыў адзіным багаццем кнігі

https://zviazda.by/be/news/20210114/1610641582-sluhac-snyazhynki-sachyc-za-rostam-travy-yanka-sipakou-ne-lyubiu-tusovak-i

«Я не набыў вялікіх скарбаў, ні золата, ні дыяментаў, але ў мяне ёсць адна каштоўнасць — кнігі. Кнігі — мае сябры. Я збіраў іх усё жыццё і, як адзначаюць знаўцы, гэта, бадай, самая лепшая бібліятэка ў Мінску. Я падараваў сваіх сяброў вам, каб у іх з’явілася многа сяброў-чытачоў».


Гэтак выказаўся пісьменнік Янка Сіпакоў, калі перадаваў сваю бібліятэку землякам з Аршаншчыны, а было ў ёй больш за пяць тысяч тамоў… Пакінуў Сіпакоў і «падарожныя нататкі» па той бібліятэцы — эсэ «Мая бібліятэка», у якім цытаваў улюбёныя творы, пераходзячы ад паліцы да паліцы…

Чытаць далей

Вар’ят, сын скупечы

https://zviazda.by/be/news/20210125/1611588561-varyat-syn-skupechy-tragedyya-knyazyou-masalskih

Мы з вамі неаднойчы гаварылі пра прывідаў беларускіх замкаў…

Аднак ёсць на Беларусі замак, які і сам называюць прывідам — а менавіта Ляхавіцкі. Калісьці магутны, прыгожы, а сёння нават месца, дзе ён знаходзіўся, дакладна не вызначана…


Чытаць далей

Ці праўда па Мірскім замку блукае прывід маленькай князёўны Сонечкі?

Вядома, у вандроўцы па містычных мясцінах Беларусі нельга абысці Мірскі замак… Сам выгляд ягоных магутных сцен з чорнымі вачніцамі байніц і чырванню цэглы ўспрымаецца як фон для здымак касцюміраваных фільмаў, з мячамі, шаблямі, стрэламі гармат… Дарэчы, для мяне так і стала — у Мірскім замку здымалі многія сцэны фільма па кнізе «Авантуры Пранціша Вырвіча» майго аўтарства, і менавіта па гэтым брукаваным дворыку ездзіла створаная на «Беларусьфільме» Жалезная Чарапаха — танк на паравым рухавіку па эскізах Леанарда да Вінчы. Тут па сігнале рэжысёра ўзрываліся ядры, стукаліся клінок аб клінок… А ўночы, у святле пражэктараў, па канаце, працягнутым высока над брукаванкай, ад акна да акна, караскаўся юны шляхціц Пранціш Вырвіч, выкрадаючы паланянку — прыгажуню Саламею Рэніч…


Праклятае возера

Чытаць далей

Як беларускія класікі сустракалі Новы год

https://zviazda.by/be/news/20201230/1609344040-yak-belaruskiya-klasiki-sustrakali-novy-god

Васіль Быкаў сядзеў пад сціртай, Караткевіча шпурнулі на сцэну, Шамякін ехаў у цягніку і плакаў

Таямнічасць, чаканне цуду, надзея… Каляды і Новы год ствараюць асаблівую атмасферу, якую прыемна аднаўляць у словах і вобразах… Падымае келіхі з палёнкай шляхціц Завальня, спароджаны фантазіяй Яна Баршчэўскага, у аповесці Змітрака Бядулі «Салавей» над палацам пана Вышамірскага «У цёмнае неба імчаліся з грукатам, з шыпеннем, з парахавым смуродам агнёвыя змеі ракет, ляцелі высока-высока і рассыпаліся ва ўсе бакі снапамі рознакаляровых іскраў-зорак»… У «Каласах пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча «Роў над сумятнёй і калатэчай збор вясковых музыкаў. Гулі дзве скрыпкі, пявуча вохкаў бас, мядзведзем раўла дуда, пяшчотна сапла жалейка, звонка ўдаралі цымбалы, і, вышэй за ўсё іншае, узлятаў, заліваўся і ўздыхаў бубен».


Але не толькі героі адзначалі зімовыя святы — а і самі аўтары! Вось толькі не заўсёды іхнія сустрэчы Новага года былі святочныя… Пісьменнік жа мусіць перажываць трагічныя часы разам са сваім народам. І занатоўваецца ім не тое, што звыкла, а тое, што ўражвае. Давайце ж пагартаем старонкі ўспамінаў, мемуараў, дзённікаў і даведаемся, як па-рознаму сустракалі Новы год і Каляды класікі беларускай літаратуры.

Якуб Колас еў ламанцы і растрэсваў на стол сена

Новая зямля. Каляды

Новая зямля. Каляды

Чытаць далей

В исторических хрониках можно найти и клевету

Когда летописи лгут

Душой стамiўшыся
ў жыццёвых цяжкiх бурах,
Свой век канчаю я
ў манастырскiх мурах
І пiльна летапiс
 другi ўжо год пiшу…
I бачанаму мной —
я годны веры сведак.
Хай тыя ведаюць,
што з’явяцца па нас,
Усю праўду пра жыццё
У наш i прошлы час…

Чытаць далей

Гутарка з Марыяй Вайцяшонак

Пісьменніца Марыя Вайцяшонак нарадзілася ў высылцы на Алтаі, вырошчвае касмеі і слухае рэпераў


…Адчыняюцца дзверы

Ў хаце,

Трэба сказаць

Гаспадыні,

Па што я

Прыйшла.

Па дарагія ўспаміны,

Быццам еду

З сёстрамі

З млына

на конях

Напудраваўшыся вальцам,

І кветка ў валасах.

«Асадніцкія дзеўкі»…

Гучаць — ліюцца замовай радкі верша са зборніка Марыі Вайцяшонак «Альбом для цёткі Марылі». Аб’ёмісты том, у якім проза, вершы, згадкі, мудрасць, настальгія, прыгажосць, шмат сэнсаў і падтэкстаў.

Вось сабралася згадаць, што ў Марыі Антонаўны 80-гадовы юбілей — і таксама падтэкст… Бо яна сама магла не ведаць пра гэтую дату.


«Асадніцкая дзеўка», дачка польскага асадніка, яна нарадзілася на далёкім Алтаі, у Змяінагорску, куды ў 1940-м саслалі сям’ю. Маці, беларуская сялянка, у час высылкі была цяжарная. Таму Марыя і не ведала ні свайго дакладнага дня нараджэння, ні нават года. Запісалі ўзрост пасля, прыблізна… І толькі нядаўна Марыя Вайцяшонак даведалася з дакументаў, што нарадзілася 1 снежня 1940 года.

Першае жытло яе — зямлянка, у якой змушаныя былі туліцца разам з козамі. Бацька там, у высылцы, хутка завёў іншую сям’ю. А «асадніцкім дзеўкам» давялося выжываць…

Далей па спасылцы

https://zviazda.by/be/news/20201217/1608215901-kvetki-maryi-pismennica-maryya-vaycyashonak-naradzilasya-u-vysylcy-na-altai

 

Чытаць далей