Топ-5 пейзажаў Уладзiмiра Караткевiча

Вядома, што вялiкi Уладзiмiр Караткевiч быў адораны i як мастак — адна з кнiг новага збору твораў у 25-цi тамах сабрала ягоныя малюнкi, i гэта ўражвае…

Цi не з-за гэтага ў тым, як ён маляваў словам, адчуваецца дасканалая выразнасць — ты нiбыта разглядаеш карцiны… Караткевiчу дастаткова было некалькiх штрыхоў, каб стварыць амаль аб’ёмны пейзаж, дзе схаваны такiя сэнсы, такая гiсторыя — разгадваць можна бясконца… Ды вось хаця б у эсэ «Званы ў прадоннi азёр», напiсаным пасля падарожжа па Палессi: пару радкоў — i перад намi Мазыр, «горад на зялёных адхонах. Яры, над якiмi хiляцца дрэвы. Цукровая бель старых цэркваў i манастыроў праз сець галiн. Мазыр. Мiнi-Кiеў». А вось вам неба над старажытным Туравам: «Навальнiчная хмара стаяла над горадам, iшла на яго, на нас. Срэбныя, дробныя блiскаўкi сонца трапяталi на лiловай вадзе i цьмяна-срэбных плямах пены. А над усiм сутыкалiся дзве цёмна-сiнiя хмары, як два мячы. Пад iмi клубiлiся жамчужна-белыя аблокi, а ў iх малюткiм ясна-сiнiм вочкам палыхаў лапiчак неба». Тут вам i экскурс у навальнiчную гiсторыю горада, i замiлаванне, i туга па нязбытным… Колькi кранальных карцiн, створаным Уладзiмiрам Караткевiчам, назаўсёды застаюцца ў памяцi, i бяссiльныя паўтарыць iх i мастакi, i кiнематаграфiсты! Давайце складзём, хаця б умоўны, топ-5 пейзажаў ад Уладзiмiра Караткевiча, напоўненых глыбокiм сэнсам.

1. Груша на беразе Дняпра

Безумоўна, адкрываць гэты рэйтынг мусiць пачатак сагi «Каласы пад сярпом тваiм».

Чытаць далей

9 твораў беларускай літаратуры пра шпіталі і дактароў

https://zviazda.by/be/news/20201210/1607618829-nelga-paetu-ne-bayacca-rassechanay-grudnoy-kletki-i-vidovishcha-tago-yak-u

Сёння ўвага ўсяго свету прыцягнутая да тых, хто апынуўся на перадавой у змаганні з пандэміяй, — да медыкаў. Не выклікае сумнення, што іх подзвіг, неверагодныя цяжкасці, з якімі яны сутыкнуліся, напружанасць нашых дзён адлюструюцца ў літаратуры. Іначай — што ж яна за «люстэрка часу»?

Але пра медыкаў пісалі і раней — рабілі іх героямі твораў, а шпіталі — месцам дзеяння. Тут ужо ўсё залежала ад задумы аўтара — трагедыя адбудзецца ў такіх умовах альбо фарс, рамантычная гісторыя альбо антыўтопія.

Сацыёлаг Артур Франк сцвярджаў, што калі пісьменнік піша пра хваробу, гэта «падсвядомы пошук вылячэння». Але ў гісторыі нашай літаратуры былі і пісьменнікі — прафесійныя дактары. Успомніць хоць б Францыска Скарыну і верш Максіма Багдановіча, які апісвае прыгатаванне першадрукаром лекаў для хворага пана пісара земскага… Саламея Русецкая-Пільштынова, лекарка XVІІІ стагоддзя, пакінула дзівосныя мемуары пра тое, як лячыла і жонак турэцкага султана ў Стамбуле, і нясвіжскіх Радзівілаў, і расійскую імператрыцу. Алаіза Пашкевіч-Цётка працавала фельчарам, вядомы драматург Анатоль Дзялендзік, аўтар «Анастасіі Слуцкай», — урачом-псіхіятрам у Рэспубліканскай псіханеўралагічнай бальніцы. Урэшце, паміж прафесіяй літаратара і доктара шмат агульнага: жаданне ратаваць, выпраўляць заганы, хоць і сказаў Салжаніцын: «Мы не ўрачы, мы — боль».

Давайце ж успомнім, пра якія бальніцы пісалі ў класічнай беларускай літаратуры.


Чытаць далей

Круглы стол да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча

https://zviazda.by/be/news/20201124/1606224486-yon-byu-prarok-yon-byu-ramantyk-u-chym-prycyagalnasc-asoby-uladzimira

Быў. Ёсць. Буду.

Таму, што заўжды, як пракляты,

Жыву бяздоннай трывогай,

Таму, што сэрца маё распята

За ўсе мiльярды двухногiх.

Уладзiмiру Караткевiчу, якi напiсаў гэтыя прарочыя радкi, у гэтыя днi споўнiлася б 90 гадоў. Ён мог бы яшчэ жыць… Так, марна гараваць ды гадаць — колькi б яшчэ паспеў стварыць… Але асэнсоўваць тое, што ён нам пакiнуў, значнасць ягонай асобы для Беларусi мы не перастанем нiколi. I сёння, у такi трывожны, складаны час, вялiкi беларус Уладзiмiр Караткевiч — той, хто можа аб’яднаць, натхнiць, даць надзею, падказаць шлях… У звяздоўскай дыскусii пра яго, з-за “кавiднай” рэальнасцi — завочнай, але ўсё ж дастаткова бурлiвай, узялi ўдзел слынныя навукоўцы i пiсьменнiкi. I тыя, хто асабiста ведаў класiка, i тыя, хто не быў яго сябрам, але займаецца вывучэннем i папулярызацыяй ягонай творчасцi.

Пагаварыць пра Караткевiча i яго спадчыну мы запрасiлi намеснiка дырэктара па навуковай рабоце Iнстытута лiтаратуразнаўства iмя Янкi Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы i лiтаратуры НАН Беларусi, доктара фiлалагiчных навук, дацэнта Яўгена Гараднiцкага, намеснiка дырэктара Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi па навуковай i выдавецкай дзейнасцi Алеся Сушу, загадчыка кафедры гiсторыi замежнай лiтаратуры фiлалагiчнага факультэта БДУ Ганну Бутырчык, пiсьменнiка, мастака, выдаўца Адама Глобуса, пiсьменнiка, дзяржаўнага дзеяча, намеснiка старшынi Беларускага фонду культуры Анатоля Бутэвiча, кандыдата фiлалагiчных навук, дацэнта кафедры гiсторыi беларускай лiтаратуры фiлалагiчнага факультэта БДУ Анатоля Вераб’я, кандыдата фiлалагiчных навук, дацэнта кафедры стылiстыкi i лiтаратурнага рэдагавання факультэта журналiстыкi БДУ Пятра Жаўняровiча.


Чытаць далей