Людміла Рублеўская ЧАТЫРЫ КАЛОНЫ Апавяданне

Першая калона

Якія яны былі вялізныя…

Неба ўтрымаюць, не тое, што мармуровы гаўбец шляхецкай сядзібы з не зусім шляхецкай назвай Кадаўбцы.

Да такіх калонаў трэба пад’язджаць на антычнай калясніцы… Ці калі ўжо звычайнай карэтай, дык не з адной парай коней.

Нарэшце сядзібны дом Даўгавухаў набыў паважаны выгляд. Чатыры мармуровыя калоны ў порціку – як чатыры стыхіі, што ладзяць гармонію сусвету… Тэтрада, сакральная лічба Гермеса, сымболь справядлівасці… Чатыры райскія ракі, чатыры літары невымаўляльнага імя Бога… У чацвёртым крузе пекла жміндзе і марнатраўцу прыйдзецца бясконца ўскочваць на гару вялізны камень… У чацвёртым крузе рая вядуць бясконцыя мудрыя гаворкі душы мысляроў… Чатыры евагелістыя прынеслі Слова, чатыры вершнікі Апакаліпсісу здзейсняць яго вырак… Чатыры слупы, на якіх трымаецца дом, і кожны мусіць быць умацаваны ахвярай…

Малады ўладальнік Кадаўбцоў, пан Габрусь Даўгавух, найменш думае пра Апакаліпсіс. А таксама мартатраўства і тым болей скупецтва. Ён шчодры, адважны і разумны, і шчыра кахае сваю Анэлю з Залескіх – тры месяцы, як пашлюбаваліся, месяц, як вярнуліся з вандроўкі ў Італію, і праз паўгады падоўжыцца род Даўгавухаў…

Чытаць далей

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ МАЎЧАННЕ МАНДРАГОРЫ Аповед

 

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ

МАЎЧАННЕ  МАНДРАГОРЫ

Аповед

Мандрагора крычала.

З крылцаў матылёў сцерушыўся каляровы пылок, і няшчасная жамяра пападала на зялёную траву праклятымі анёлкамі. Каб так умеў гарлаць ягоная мосць канцлер Астафій Валовіч альбо ягоная мосць Мікалай Радзівіл Руды, ганебны Люблінскі сойм прыпадобніўся б зграйцы прусакоў, якія ўцякаюць ад трапнага кідка гаспадарскага чаравіка ва ўсе шчыліны варыўні.

Чытаць далей

Шкельцы. апавяданне.

Людміла Рублеўская
ШКЕЛЬЦЫ
апавяданні

“Бумс! Бумс!”

“Бумс! Бумс!” — загучала жалобная музыка.
“Зноў некага хаваюць…” — зашапталіся навучэнкі пятага класа санаторна-лясной школы і “прыліплі” да шыбаў. Адразу за вокнамі віднеліся маркотныя, чорныя ад бясконцых дажджоў дрэвы. Унізе выблісквалй сталёвыя крыжы. Гэта былі могілкі. Як апынуўся шэры стандартны будынак інтэрната ў такім недарэчным месцы? Мела я гіпотэзу — так і не правераную, — што быў тут некалі храм, пэўна, царква — могілкі ж праваслаўныя. Але наш народ пазбаўлены сантыментаў…

Чытаць далей

ЛЮДМІЛА РУБЛЕЎСКАЯ

ЛІТАРАТУРНАЯ ПРЭМ’ЕРА!

Прэзентуем новае апавяданне Людмілы Рублеўскай — «Староста Юзаф і булачніца Яўдахія». Прачытаць яго вы можаце дзякуючы конкурсу «10+10», які прысвечаны тэме Мінска ў сучаснай беларускай літаратуры.

IMG_1403-500x333
ЛЮДМІЛА РУБЛЕЎСКАЯ — беларуская паэтка і пісьменніца

СТАРОСТА ЮЗАФ І БУЛАЧНІЦА ЯЎДАХІЯ

Прывілей быў з пячаткай. Конь быў белы. Гарадская шляхта п’яная дармовай медавухай і дагодлівая.

— Віват пану старосце!

 

Новы ўладар места на скрыжаванні Свіслачы і Нямігі, попелу, касцей і травы, прысыпанай першым сняжком, уязджаў у свае ўладанні. Атрымаў пасаду не за ўсмешкі, за паслугі перад тронам.

Чытаць далей

Людміла Рублеўская РЭСТАЎРАЦЫЯ ВЯСЁЛКІ каляровыя рэфлексіі

Людміла Рублеўская

 

РЭСТАЎРАЦЫЯ  ВЯСЁЛКІ

каляровыя рэфлексіі

 

Падзеі афарбоўваюць памяць, як чорныя парушынкі з таямнічай назвай “перманганат калія” ваду. А пасля, як тая марганцоўка, што з агрэсіўна-пунсовай робіцца рудой, іржава-жоўтай,  выцвітаюць, пакідаючы па сабе невыразныя плямы.

Першапачатковыя дзіўныя колеры гэтых плямаў яшчэ ўзнаўляюцца. Чырвоны, жоўты, сіні?… Не, зусім не! Шчыры спектр вясёлкі не пазначыў маё ўрбаністычнае існаванне. Мусіць, прыродная схільнасць узводзіць эмоцыі і адчуванні ў нейкі квадрат, здабываць з іх непатрэбныя дробы і лагарыфмы змяшала маю палітру. Вясёлка майго дзяцінства выгнула спектральны хрыбет, як дзікая белая котка, выкачаная ў пылку неверагодных кветак, соку траў і брудзе лужынаў. І я з цяжкасцю вылучаю асобныя адценні. Хаця гэта мне не да гонару. Свецкая пані колісь мусіла адрозніваць нават колер “хворай блыхі” ад колеру “блышынага брушка”.

Напэўна, я не свецкая пані.

Чытаць далей

Адзінка. Апавяданне.

Людміла Рублеўская

АДЗІНКА

фантастычнае апавяданне

Вядзьмак сядзіць на лаўцы каля свайго пад”езда. У руках — кульбачка, твар — у цені вялізнага капелюша, ногі — у залапленых валёнках з галёшамі. Нават пад”ездныя п”яніцы даўно страцілі надзею займець ад гэтага глухога жабрака нейкую капейчыну — хоць выпрошвалі на “апахмелку” і ў скупечы-пракурора з першага паверха, і ў высокамаральнай піянерважатай з пятага. Вядзьмак адсутным позіркам глядзіць у сціснутую шматпавярховікамі далеч, і бліскучыя зялёныя мухі грэюцца на ягоным шырокім капелюшы.

Чытаць далей

Лікантроп. Апавяданне.

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ

ЛІКАНТРОП

аапавяданне

Ствалы высокіх карабельных соснаў зверху бурштынавыя ад сонца, а пачынаючы з сярэдзіны цёмныя, быццам пастарэлыя, і ля самай зямлі кантрасна да юнай пяшчотнай скуры вяршыні пакрываюцца сівым змрочным мохам. Нават пры невялікім ветры дрэвы пагойдваюцца, сутыкаючыся шырока раскінутым голлем.Таму, хто глядзіць на іх з вакна маёнтка Варгуны, здаецца, што сосны ідуць проста на яго, нязграбныя і адначасова страшныя, ідуць на нягнуткіх сваіх нагах, нахіляючыся з боку на бок, і вось-вось праб”юць тонкае шкло, упраўленае ў свінцовыя рамы, жорсткім, як дзіды, голлем…

Чытаць далей

Кветка малайскага лёну. Апавяданне.

Людміла Рублеўская

Кветка малайскага лёну

Атрамантавая пляма на белай паверхні парты нагадвала профіль Гогаля. Нізкая грыўка, востры дзюбаты нос, вусы…

Міхась столькі сёння глядзеў на гэтую плямку, што калі б зараз заплюшчыў вочы — усё роўна працягваў бы яе бачыць.

Чытаць далей

Масоўка. Апавяданні.

Людміла Рублеўская

Масоўка

апавяданні

Людзі масоўкі

Можна ставіцца да іх скептычна — яшчэ адно «калямастацкае кола».

Масоўка… Фон для дзеяння на кіназдымачнай пляцоўцы.

Некаторыя трапляюць сюды выпадкова, на дзень-два, каб пасля ўсё жыццё расказваць, як здымаліся ў кіно. Некаторыя, што маюць сталыя прафесіі ў «рэальным» жыцці, прыходзяць сюды зноў і зноў, далучацца да таямнічага кіношнага свету.

Чытаць далей