Калядны карнавал.Верш.

КАЛЯДНЫ  КАРНАВАЛ

 

 

 

 

 

 

 

 

Балада

Маляваныя анёлкі

плачуць срэбным канфеці.

У маёнтку адабраным

карнавалу час прайсці.

Гэта сведчанне, што новы

гаспадар надоўга тут,

І ягоныя нашчадкі скажуць:

“Тут наш родны кут”.

Чытаць далей

Калі пішуцца вершы, то можна ўміраць паступова… Верш.


* * *
Калі пішуцца вершы,
то можна ўміраць паступова,
Смерць па кроплі смакуючы,
быццам бы мёд і цыкуту.
І вітацца з аднымі крыжамі,
і верыць у слова,
І забыцца на тое,
што кроў твая стала атрутай.

Чытаць далей

ПАЦУЧЫНЫ КАРОЛЬ. Верш.

Людмiла Рублеўская

 

ПАЦУЧЫНЫ  КАРОЛЬ

А на бруку святлеюцца не аскалёпкi скрыжаляў –

Каляровыя змятыя стужкi, парваныя маскi.

Адгуляў карнавал.

Гараджане ўсю ноч святкавалi

Перамогу над шэрым натоўпам,  хвастатым i ласым.

Чытаць далей