Людміла Рублеўская КАМЕНЬ У ДРЫГВЕ газетныя гісторыі

Карусь

Калі камень б’ецца аб камень, высякаецца іскра.

Калі камень падае на зямлю, пакідае след.

Камень у дрыгве – гэта павольнае апусканне на дно, якога, можа, зусім і няма…

–Швэдар мне падарыў адзін бандыт. Куртачку – паэт, у якога сын жыве ў Канадзе. Начаваць на лецішчы пускаюць… Свет не без добрых людзей. Не без добрых…

Паэт Карусь, з якім Часлава толькі што зрабіла незапланаваную гутарку, прыжмурыўся, быццам у ягоныя шалёна-сумныя шэрыя вочы пасвяцілі ліхтаром, закінуў за спіну патрапаны заплечнік, і пайшоў з рэдакцыйнага кабінету – у нікуды, у вечнасць, у славу… А папраўдзе, на вакзал, адкуль шлях быў просты, як пляшка: электрычка-вёска-матчына хата. У доўгіх валасах Каруся заблыталіся срэбныя ніты, з якіх не спляцеш ні каштоўнага ланцужка, ні сілка на самую кволую мятлушку.

Гутарка атрымалася цікавай і дзіўнай.

Чытаць далей

«Глыбока ў званочку краскі пчала ўздыхае сасмаглая»


Дзіўныя мы, людзі, нам не дагодзіш… Халоднае лета — скардзімся, гарачае — зноў скардзімся, наракаем на спёку… Каб потым, дажджлівымі восеньскімі вечарамі, з настальгіяй яе ўспамінаць. Спякотныя дні кожны перажывае па-свойму… У кожнага свае спосабы ратунку. А мы давайце перагартаем самыя сонечныя старонкі беларускай літаратуры і пабачым, што рабілі ў гарачыню героі.


Чытаць далей

Штрыхі да партрэта Ларысы Александроўскай

«Мы ў дні вайны

Бывалі ўсюды разам.

Артыст ў баю суправаджаў байца

Да Брэста і да сініх гор Каўказа

І дальш — да пераможнага канца!

І не састараць ні гады, ні раны

Сяброўства, гартаванае ў баю.

Прывет вам, баявыя ветэраны,

І тым, што ў воінскім цяпер страю!»

Уверсе гэтага аркушыка, які захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, значыцца: «Тэкст Л. П. Александроўскай».

Легендарная спявачка відавочна складала тэкст для песні.


Чытаць далей

Як беларускія літаратары пісалі пра завіруху

Нават у сучасным горадзе, як загудзе завіруха, пазамятае вуліцы ды двары — успамінаецца, што і чалавек — дзіця прыроды і ёсць над ім улада стыхіі. А ў даўніну снежная бура — гэта была падзея, вартая занатавання ў гісторыі. «У тым жа 1601 годзе, 10 кастрычніка, цэлы дзень ішоў моцны ды густы снег, выпаў на поўгалёнкі», сведчыць Баркалабаўскі летапіс.


Фота pexels.com

Фота pexels.com

Чытаць далей

«Зpaбiць для cябe чapцёж ycягo бyдyчaгa жыцця»

Так, часта настаўнікам даводзіцца прыдумваць штосьці арыгінальнае, каб дастукацца да вучняў. Давайце пагартаем старонкі кніг беларускіх пісьменнікаў і ўспомнім, якімі незвычайнымі педагагічнымі прыёмамі карысталіся там настаўнікі.


Пасадзіць разам дрэвы

Чытаць далей

Таямніцы біяграфіі Уладзіміра Уладамірскага

«У людзей майго пакалення сталеюць ужо ўнукі, маладыя людзі, для якіх дзіўна бывае, калі яны даведваюцца, што чагосьці некалі не было. Ды і не так ужо даўно. Напрыклад, у беларусаў не было сталага тэатра, не было ўніверсітэта, не было… Яны, нашы нашчадкі, шчаслівыя, бо ў іх ёсць, дзе праявіць свой талент і што развіваць далей. Майму ж пакаленню выпала шмат што рабіць упершыню».


Чытаць далей

Ветразі і буры Сяргея Грахоўскага

Ён прыходзіў у наш кабінет у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», пастукваючы кульбачкай, сядаў у стары, пацёрты, але яшчэ ўтульны, фатэль і, бліскаючы пільнымі цёмнымі вачыма, разважаў аб прачытаным нядаўна ў газеце. Ацэнкі даваў трапныя і рэзкія. Кожны раз прыносіў новыя вершы і казаў: «Гэта мае апошнія». Праз нейкі час прыходзіў з новымі «апошнімі»…


І гэта было вельмі кранальна — для тых, хто ведаў, што аўтар на два дзесяцігоддзі быў пазбаўлены магчымасці ствараць, нават мець пры сабе аловак часам лічылася злачынствам.

Чытаць далей