Людміла Рублеўская ЧАТЫРЫ КАЛОНЫ Апавяданне

Першая калона

Якія яны былі вялізныя…

Неба ўтрымаюць, не тое, што мармуровы гаўбец шляхецкай сядзібы з не зусім шляхецкай назвай Кадаўбцы.

Да такіх калонаў трэба пад’язджаць на антычнай калясніцы… Ці калі ўжо звычайнай карэтай, дык не з адной парай коней.

Нарэшце сядзібны дом Даўгавухаў набыў паважаны выгляд. Чатыры мармуровыя калоны ў порціку – як чатыры стыхіі, што ладзяць гармонію сусвету… Тэтрада, сакральная лічба Гермеса, сымболь справядлівасці… Чатыры райскія ракі, чатыры літары невымаўляльнага імя Бога… У чацвёртым крузе пекла жміндзе і марнатраўцу прыйдзецца бясконца ўскочваць на гару вялізны камень… У чацвёртым крузе рая вядуць бясконцыя мудрыя гаворкі душы мысляроў… Чатыры евагелістыя прынеслі Слова, чатыры вершнікі Апакаліпсісу здзейсняць яго вырак… Чатыры слупы, на якіх трымаецца дом, і кожны мусіць быць умацаваны ахвярай…

Малады ўладальнік Кадаўбцоў, пан Габрусь Даўгавух, найменш думае пра Апакаліпсіс. А таксама мартатраўства і тым болей скупецтва. Ён шчодры, адважны і разумны, і шчыра кахае сваю Анэлю з Залескіх – тры месяцы, як пашлюбаваліся, месяц, як вярнуліся з вандроўкі ў Італію, і праз паўгады падоўжыцца род Даўгавухаў…

Чытаць далей

«Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння»

Напэўна, кожны пачатковец марыць пачуць такую параду ад мэтра, каб ужыць — і адразу стварыць шэдэўр. Мэтры звычайна таксама не супраць штосьці разумнае прамовіць захопленым слухачам… Праўда, парады, як сцвердзіцца ў літаратуры, даюць не толькі класікі. Па праўдзе, дык сёння і той самы пачатковец можа ў сваім блогу іншых павучаць. Усемагчымых курсаў, як напісаць раман ці паэму, — як галубоў ля толькі што накрышанай булкі.


Чытаць далей

«А старасці няма! Ты ёй не вер…»

Колькі цікавага і нават загадкавага ў біяграфіі гэтай паэткі!

Яе візітнай карткай стаў верш, напісаны ў родным Вішневе на Валожыншчыне пры сузіранні квітнеючых садоў: «Люблю наш край, старонку гэту…»


Пра сваё паходжанне Канстанцыя пісала так:

Чытаць далей

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ ГЛІНЯНЫ АНЁЛ

Гэта быў усяго толькі смешны гліняны анёл,

Пустацелы знутры, круглатвары і не фарбаваны.

Ад крыла адкалоўся кавалачак; трэшчыны-раны

На плячы засталіся, калі паваліўся пад стол.

Так, сямейная памятка. Хоць у сям’і аніхто

І не памятаў толкам, калі ён з’явіўся ў кватэры.

Прыкрываў на абрусе ён плямы, адцягваў парцьеры,

У далоні ўстаўлялі царкоўную свечку, і дом

Асвятляўся ціхмяным, таемным і цёплым святлом.

Час ад часу і ў гэтыя вокны ўлятала бяда.

І разгублена хтосьці шаптаў: “Ну завошта, як можна?”

І гліняныя крылы распростваліся асцярожна,

І аб іх разбіваліся звонку агонь і вада.

І празрыстыя слёзы цяклі з невідушчых вачэй.

Гаспадыня бурчэла пасля: “Зноў запэцкалі мухі!”.

А на свята якісьці юнак неабачлівым рухам

Збіў фігурку з паліцы і скардзіўся: “Пальцы пячэ”.

Аскалёпкі з падлогі змялі…  Невялікая згуба,

Не крышталь і не золата – гліна.

А ўночы чагось

Гаспадыня слязьмі прамачыла падушку наскрозь.

Толькі ведала: знік, адышоў нехта родны і любы.

Чытаць далей

Людміла Рублеўская АВАНТУРЫ ДРАГУНА ПРАНЦІША ВЫРВІЧА Кніга трэцяя.

ПРАЛОГ

Двубой скончыўся раней, чым анісавая аквавіта. Хаця драгуны коннай літоўскай харугвы пілі яе, як сухі жвір прагна выпівае кожную дажджынку прыпозненага летняга дажджу.

Гледачы не паспелі пабіцца аб заклад, хто пераможа, а малады падхаружы трапным ударам шаблі акуратна ўклаў свайго пышнавусага даўганосага суперніка на траўку – на аптэчны рамонак, настой з якога добра дапамагае ад ветраў у жываце, на трыпутнік, які карысны для зажыўлення ранаў ды ад кашлю, на цыкорыю з сінімі кветкамі, што ўпарадкуе жоўць… Туды ж, на ліцвінскі дзірван, адправілася шабля, выбітая з рукі пераможанага – уторкнулася ў вільготную ад цёплых летніх дажджоў беларускую зямлю, загайдалася, затрымцела ад ганьбы, люструючы бяссілым лязом неба і белыя хмаркі…

Чытаць далей

Гайд па беларускіх скульптурах літаратурных персанажаў


У старым савецкім мультфільме пра падарожжа хлопчыка Нільса з гусямі ёсць уражлівы эпізод: Нільс апынаецца ноччу ў старым горадзе, дзе ажываюць скульптуры… Адны добрыя, другія ганарыстыя, з дрэва, з бронзы, з каменю — у кожнай свой характар і свая гісторыя…


Я часам уяўляла такую ж сітуацыю. Праўда, у маім маленстве помнікаў у родным Мінску было не так ужо шмат… У асноўным — афіцыёзныя… Вось зараз уявіць падобную містычную сцэну захапляльна — столькі з’явілася цікавых скульптур, у тым ліку так званых гарадскіх. І не толькі ў гонар канкрэтных людзей, але і літаратурных персанажаў.

Чытаць далей