В исторических хрониках можно найти и клевету
Когда летописи лгут
Душой стамiўшыся
ў жыццёвых цяжкiх бурах,
Свой век канчаю я
ў манастырскiх мурах
І пiльна летапiс
другi ўжо год пiшу…
I бачанаму мной —
я годны веры сведак.
Хай тыя ведаюць,
што з’явяцца па нас,
Усю праўду пра жыццё
У наш i прошлы час…
Гутарка з Марыяй Вайцяшонак
Пісьменніца Марыя Вайцяшонак нарадзілася ў высылцы на Алтаі, вырошчвае касмеі і слухае рэпераў
…Адчыняюцца дзверы
Ў хаце,
Трэба сказаць
Гаспадыні,
Па што я
Прыйшла.
Па дарагія ўспаміны,
Быццам еду
З сёстрамі
З млына
на конях
Напудраваўшыся вальцам,
І кветка ў валасах.
«Асадніцкія дзеўкі»…
Гучаць — ліюцца замовай радкі верша са зборніка Марыі Вайцяшонак «Альбом для цёткі Марылі». Аб’ёмісты том, у якім проза, вершы, згадкі, мудрасць, настальгія, прыгажосць, шмат сэнсаў і падтэкстаў.
Вось сабралася згадаць, што ў Марыі Антонаўны 80-гадовы юбілей — і таксама падтэкст… Бо яна сама магла не ведаць пра гэтую дату.
«Асадніцкая дзеўка», дачка польскага асадніка, яна нарадзілася на далёкім Алтаі, у Змяінагорску, куды ў 1940-м саслалі сям’ю. Маці, беларуская сялянка, у час высылкі была цяжарная. Таму Марыя і не ведала ні свайго дакладнага дня нараджэння, ні нават года. Запісалі ўзрост пасля, прыблізна… І толькі нядаўна Марыя Вайцяшонак даведалася з дакументаў, што нарадзілася 1 снежня 1940 года.
Першае жытло яе — зямлянка, у якой змушаныя былі туліцца разам з козамі. Бацька там, у высылцы, хутка завёў іншую сям’ю. А «асадніцкім дзеўкам» давялося выжываць…
Далей па спасылцы
Як выбірае кнігі чытач?
https://zviazda.by/be/news/20201214/1607960330-yak-vybirae-knigi-chytach
Самыя цікавыя размовы пра культуру вядуцца ў кулуарах, за кубкам гарбаты альбо кавы… Нават у трывожны час пандэміі, калі такія сустрэчы рэдкія ўжывую, можна знайсці магчымасць для такой гутаркі… Напрыклад, на прасторах новай рубрыкі «Звязды», у якой «на трох» пасмакуем цікавыя пытанні… Ну вось, напрыклад, як папулярызуецца сёння беларуская літаратура, хто найлепшы пасрэднік паміж ёй і чытачом і якую ролю адыгрываюць у гэтым тоўстыя часопісы? Пра гэта якраз у дні, калі літаратурны часопіс «Нёман» святкаваў сваё 75-годдзе, разважалі галоўны рэдактар згаданага часопіса, пісьменніца Юлія Алейчанка, дырэктар кнігарні «Акадэмічная кніга» Вольга Глухоўская і я, рэдактар аддзела культуры «Звязды», пісьменніца Людміла Рублеўская.
Цвёрдая вокладка супраць мяккай
Людміла Рублеўская. Каляднае апавяданьне

Людміла Рублеўская
Каляднае апавяданьне
Як мне хочацца калі-небудзь напісаць сапраўднае каляднае апавяданьне! Хаця б самае традыцыйнае — з палаючым камінам, цвыркуном і багатым дабрадзеем беднага сямейства. Але манатонныя арыі цвыркуноў страшэнна раздражняюць мае чульлівыя пісьменьніцкія нэрвы. Ня менш за ціканьне “ходзікаў”. Калі мы з мужам зрэдзь начуем у хаце ягоных бацькоў, дзе жыве гэты добры мэханічны дух з маятнікам, мы прыблізна апоўначы не вытрымліваем і ці муж, ці я на дыбачках падыходзім да сямейнай рэліквіі ды спыняем ейнае жыцьцё. І маці нараніцу дзівіцца: чаго гэта гадзіньнік стаў?
Лепей напісаць штосьці рамантычна-гістарычнае… Канец ХІХ стагодзьдзя. Паўночна-Заходні край імпэрыі. У багатым маёнтку для адзінаццацігадовага паніча рыхтуецца дзіцячы баль, прыбіраецца вялізная яліна… Тут добра было б даць апісаньне зіхоткіх упрыгожаньняў. Сьвечкі з пазалочанага воску ў выглядзе херувімчыкаў. Пернікі ў рознакаляровай глязуры. Ясьлі зь лялечным Хрыстом і парцалянавымі анёлкамі…
Топ-5 пейзажаў Уладзiмiра Караткевiча
Вядома, што вялiкi Уладзiмiр Караткевiч быў адораны i як мастак — адна з кнiг новага збору твораў у 25-цi тамах сабрала ягоныя малюнкi, i гэта ўражвае…
Цi не з-за гэтага ў тым, як ён маляваў словам, адчуваецца дасканалая выразнасць — ты нiбыта разглядаеш карцiны… Караткевiчу дастаткова было некалькiх штрыхоў, каб стварыць амаль аб’ёмны пейзаж, дзе схаваны такiя сэнсы, такая гiсторыя — разгадваць можна бясконца… Ды вось хаця б у эсэ «Званы ў прадоннi азёр», напiсаным пасля падарожжа па Палессi: пару радкоў — i перад намi Мазыр, «горад на зялёных адхонах. Яры, над якiмi хiляцца дрэвы. Цукровая бель старых цэркваў i манастыроў праз сець галiн. Мазыр. Мiнi-Кiеў». А вось вам неба над старажытным Туравам: «Навальнiчная хмара стаяла над горадам, iшла на яго, на нас. Срэбныя, дробныя блiскаўкi сонца трапяталi на лiловай вадзе i цьмяна-срэбных плямах пены. А над усiм сутыкалiся дзве цёмна-сiнiя хмары, як два мячы. Пад iмi клубiлiся жамчужна-белыя аблокi, а ў iх малюткiм ясна-сiнiм вочкам палыхаў лапiчак неба». Тут вам i экскурс у навальнiчную гiсторыю горада, i замiлаванне, i туга па нязбытным… Колькi кранальных карцiн, створаным Уладзiмiрам Караткевiчам, назаўсёды застаюцца ў памяцi, i бяссiльныя паўтарыць iх i мастакi, i кiнематаграфiсты! Давайце складзём, хаця б умоўны, топ-5 пейзажаў ад Уладзiмiра Караткевiча, напоўненых глыбокiм сэнсам.
1. Груша на беразе Дняпра
Безумоўна, адкрываць гэты рэйтынг мусiць пачатак сагi «Каласы пад сярпом тваiм».
9 твораў беларускай літаратуры пра шпіталі і дактароў
Сёння ўвага ўсяго свету прыцягнутая да тых, хто апынуўся на перадавой у змаганні з пандэміяй, — да медыкаў. Не выклікае сумнення, што іх подзвіг, неверагодныя цяжкасці, з якімі яны сутыкнуліся, напружанасць нашых дзён адлюструюцца ў літаратуры. Іначай — што ж яна за «люстэрка часу»?
Але пра медыкаў пісалі і раней — рабілі іх героямі твораў, а шпіталі — месцам дзеяння. Тут ужо ўсё залежала ад задумы аўтара — трагедыя адбудзецца ў такіх умовах альбо фарс, рамантычная гісторыя альбо антыўтопія.
Сацыёлаг Артур Франк сцвярджаў, што калі пісьменнік піша пра хваробу, гэта «падсвядомы пошук вылячэння». Але ў гісторыі нашай літаратуры былі і пісьменнікі — прафесійныя дактары. Успомніць хоць б Францыска Скарыну і верш Максіма Багдановіча, які апісвае прыгатаванне першадрукаром лекаў для хворага пана пісара земскага… Саламея Русецкая-Пільштынова, лекарка XVІІІ стагоддзя, пакінула дзівосныя мемуары пра тое, як лячыла і жонак турэцкага султана ў Стамбуле, і нясвіжскіх Радзівілаў, і расійскую імператрыцу. Алаіза Пашкевіч-Цётка працавала фельчарам, вядомы драматург Анатоль Дзялендзік, аўтар «Анастасіі Слуцкай», — урачом-псіхіятрам у Рэспубліканскай псіханеўралагічнай бальніцы. Урэшце, паміж прафесіяй літаратара і доктара шмат агульнага: жаданне ратаваць, выпраўляць заганы, хоць і сказаў Салжаніцын: «Мы не ўрачы, мы — боль».
Давайце ж успомнім, пра якія бальніцы пісалі ў класічнай беларускай літаратуры.
Маляваныч чытае казку, як мышка Пік-Пік сустракала Новы год
Людміла Рублеўская: Мае героі мной сапраўды кіруюць
Пра гэтую тройцу — Пранціша Вырвіча, Баўтрамея Лёдніка ды іхнюю стваральніцу — пісьменніцу і журналістку Людмілу Рублеўскую — ужо ведаюць у Беларусі. Серыю авантурных раманаў чытаюць пераважна ў асяроддзі творчай інтэлігенцыі, студэнты, старшакласнікі, аматары айчыннай літаратуры. Цяпер ідзе шырокі розгалас пра новыя раманы пісьменніцы. І рыхтуецца да выхаду на экраны мастацкі фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (рэжысёр Аляксандр Анісімаў) паводле аднаго з іх.
Фота litvin.pl
Круглы стол да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча
Быў. Ёсць. Буду.
Таму, што заўжды, як пракляты,
Жыву бяздоннай трывогай,
Таму, што сэрца маё распята
За ўсе мiльярды двухногiх.
Уладзiмiру Караткевiчу, якi напiсаў гэтыя прарочыя радкi, у гэтыя днi споўнiлася б 90 гадоў. Ён мог бы яшчэ жыць… Так, марна гараваць ды гадаць — колькi б яшчэ паспеў стварыць… Але асэнсоўваць тое, што ён нам пакiнуў, значнасць ягонай асобы для Беларусi мы не перастанем нiколi. I сёння, у такi трывожны, складаны час, вялiкi беларус Уладзiмiр Караткевiч — той, хто можа аб’яднаць, натхнiць, даць надзею, падказаць шлях… У звяздоўскай дыскусii пра яго, з-за “кавiднай” рэальнасцi — завочнай, але ўсё ж дастаткова бурлiвай, узялi ўдзел слынныя навукоўцы i пiсьменнiкi. I тыя, хто асабiста ведаў класiка, i тыя, хто не быў яго сябрам, але займаецца вывучэннем i папулярызацыяй ягонай творчасцi.
Пагаварыць пра Караткевiча i яго спадчыну мы запрасiлi намеснiка дырэктара па навуковай рабоце Iнстытута лiтаратуразнаўства iмя Янкi Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы i лiтаратуры НАН Беларусi, доктара фiлалагiчных навук, дацэнта Яўгена Гараднiцкага, намеснiка дырэктара Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi па навуковай i выдавецкай дзейнасцi Алеся Сушу, загадчыка кафедры гiсторыi замежнай лiтаратуры фiлалагiчнага факультэта БДУ Ганну Бутырчык, пiсьменнiка, мастака, выдаўца Адама Глобуса, пiсьменнiка, дзяржаўнага дзеяча, намеснiка старшынi Беларускага фонду культуры Анатоля Бутэвiча, кандыдата фiлалагiчных навук, дацэнта кафедры гiсторыi беларускай лiтаратуры фiлалагiчнага факультэта БДУ Анатоля Вераб’я, кандыдата фiлалагiчных навук, дацэнта кафедры стылiстыкi i лiтаратурнага рэдагавання факультэта журналiстыкi БДУ Пятра Жаўняровiча.