ПАЦУЧЫНЫ КАРОЛЬ. Верш.

Людмiла Рублеўская

 

ПАЦУЧЫНЫ  КАРОЛЬ

А на бруку святлеюцца не аскалёпкi скрыжаляў –

Каляровыя змятыя стужкi, парваныя маскi.

Адгуляў карнавал.

Гараджане ўсю ноч святкавалi

Перамогу над шэрым натоўпам,  хвастатым i ласым.

Чытаць далей

Цыкл вершаў “Расстраляным паэтам”

З раману ”Забiць нягоднiка”.
Цыкл вершаў “Растраляным паэтам”.

1
Вяртаць з небыцця вас не варта…
Вядома, не варта…
Вы ў неба сплылi — і забылiся нашых балотаў.
Дзе вулiцай вузкай
начная праходзiла варта,
Дзе крылы даюцца — ды лётаць чамусь неахвота.

Чытаць далей

Цыкл пра мерцвякоў

 

ЯШЧЭ  АДЗІН  ПАЭТ

 

Папяровыя птахі злятаюць у студню двара.

Між каменных скрыжаляў у рунах вакон і плакатаў.

Як няшмат патрабуецца

Для заканчэння дабра

Там, дзе вараць пяльмені і танную ладзяць гарбату.

Як няшмат патрабуецца, каб развітацца з сабой,

І з усім пагадзіцца, што чуеш ад больш сацыяльных.

Папяровыя птахі злятаюць. Пусцее пакой.

Адгароджаны душы нібыта пародаю скальнай.

Абібочына ты і лайдак, і нічога няма

На варыўні, пяльмені – і тыя даеў у суботу.

Ты з усімі згадзіўся, і з чорнага сшытку дарма

Птушаня папяровае шчыміцца, просіцца лётаць.

І дзяўбецца радком проста ў сэрца, крылаты байструк,

Нежаданы, няпрошаны, доказ, што ты нездаровы.

Крыж ваконнае рамы

Чамусьці выслізвае з рук,

І зніжаецца зграя тваіх груганоў папяровых.

Чытаць далей

Цыкл вершаў “Сад”

САД
1

Я прыйшла ў гэты сад — бы ў свет
Немаўля — праз боль і пакуты.
Так да прозы ідзе паэт,
А мысляр — да сваёй цыкуты.
Я прыйшла ў гэты сад — таму,
Што дарогі ў кропку сышліся,
І не ўпасці ў ногі таму,
Хто ні разу мне не з’явіўся.
Я прыйшла ў гэты сад — не быць,
А забыцца, як лёс ірвецца,
І разблытаць срэбную ніць,
На якой падвешана сэрца.
Ад спрадвечнай нашай журбы
Па нязбытным — сысці, схавацца…
Я прыйшла ў гэты сад — нібы
На радзіму вярнуўся здрайца.

2

Чытаць далей

Хронікі сада камянёў

…Сад камянёў і сад шыпшыны…
Далёкія, як дзьве краіны,
Бясконцыя, нібы вар’яцтва.
Што можа сэрца? Разарвацца
Між імі, прымірыць ня ў змозе
Іх моц – нібыта верш у прозе.
Дзьве ісьціны… Дзьве формы сьненьня…
Мой сад – і кветкі, і каменьне.

Чытаць далей