Гутарка з Марыяй Вайцяшонак
Пісьменніца Марыя Вайцяшонак нарадзілася ў высылцы на Алтаі, вырошчвае касмеі і слухае рэпераў
…Адчыняюцца дзверы
Ў хаце,
Трэба сказаць
Гаспадыні,
Па што я
Прыйшла.
Па дарагія ўспаміны,
Быццам еду
З сёстрамі
З млына
на конях
Напудраваўшыся вальцам,
І кветка ў валасах.
«Асадніцкія дзеўкі»…
Гучаць — ліюцца замовай радкі верша са зборніка Марыі Вайцяшонак «Альбом для цёткі Марылі». Аб’ёмісты том, у якім проза, вершы, згадкі, мудрасць, настальгія, прыгажосць, шмат сэнсаў і падтэкстаў.
Вось сабралася згадаць, што ў Марыі Антонаўны 80-гадовы юбілей — і таксама падтэкст… Бо яна сама магла не ведаць пра гэтую дату.
«Асадніцкая дзеўка», дачка польскага асадніка, яна нарадзілася на далёкім Алтаі, у Змяінагорску, куды ў 1940-м саслалі сям’ю. Маці, беларуская сялянка, у час высылкі была цяжарная. Таму Марыя і не ведала ні свайго дакладнага дня нараджэння, ні нават года. Запісалі ўзрост пасля, прыблізна… І толькі нядаўна Марыя Вайцяшонак даведалася з дакументаў, што нарадзілася 1 снежня 1940 года.
Першае жытло яе — зямлянка, у якой змушаныя былі туліцца разам з козамі. Бацька там, у высылцы, хутка завёў іншую сям’ю. А «асадніцкім дзеўкам» давялося выжываць…
Далей па спасылцы
Людміла Рублеўская: Мае героі мной сапраўды кіруюць
Пра гэтую тройцу — Пранціша Вырвіча, Баўтрамея Лёдніка ды іхнюю стваральніцу — пісьменніцу і журналістку Людмілу Рублеўскую — ужо ведаюць у Беларусі. Серыю авантурных раманаў чытаюць пераважна ў асяроддзі творчай інтэлігенцыі, студэнты, старшакласнікі, аматары айчыннай літаратуры. Цяпер ідзе шырокі розгалас пра новыя раманы пісьменніцы. І рыхтуецца да выхаду на экраны мастацкі фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (рэжысёр Аляксандр Анісімаў) паводле аднаго з іх.
Фота litvin.pl
Людмила Рублевская свои произведения проживает, чувствует запахи и звуки упомянутых эпох
«Падарожнічаць хацела б паўсюль, а жыць толькі ў сучаснасці»
Гістарычныя раманы і аповесці Людмілы РУБЛЕЎСКАЙ крытыкі параўноўваюць з творамі Караткевіча, бо ў іх тыя самыя невычарпальная цікавасць да мінуўшчыны, мастацкія акалічнасці, пераплеценыя з рэчаіснасцю. Дакладней, рэчаіснасць, паяднаная з прыдумкай. Пісьменніца атаясамлівае твор з садам, які расце сам па сабе, а з другога боку — гэта лагічная канструкцыя, якая не павінна развальвацца. І героі там паводзяць сябе так, як ім хочацца, аўтар не заўсёды можа зрабіць з імі тое, што задумае.
Жарсці па Лёдніку
Жарсці па Лёдніку
Паказаць Беларусь не ў лапцях, а як еўрапейскую краіну, у якой ёсць замкі, палацавыя інтрыгі і таямніцы, высакародныя рыцары і дамы, за якіх варта біцца, вандроўныя тэатры і музыкі, — такім быў мэсэдж праекта гістарычнага фэнтэзі. Экранізацыя рамана Людмілы Рублеўскай «Авантуры Пранціша Вырвіча» ўжо завершана, выхад на шырокі экран адбудзецца, калі кінатэатры здымуць абмежаванні ў наведваннях.
Людміла Рублеўская, якая пастаянна прысутнічала на здымачнай пляцоўцы, прызналася: «Пашанцавала, што ў нас з рэжысёрам карціны Аляксандрам Анісімавым было неверагоднае супадзенне ў бачанні таго, што і як павінна адбывацца».
Людміла Рублеўская: У нашай гісторыі шмат пасіянарыяў, пра якіх можна пісаць раманы і здымаць серыялы
Людміла Рублеўская: У нашай гісторыі шмат пасіянарыяў, пра якіх можна пісаць раманы і здымаць серыялы
Здарылася незвычайнае. У панядзелак 16 сакавіка ў Мінску адбыўся перадпрэм’ерны паказ новай карціны Нацыянальнай кінастудыі «Авантуры Пранціша Вырвіча», але прэм’еру, прызначаную на 19 сакавіка, раптам перанеслі на май. Прыгодніцкі фільм пра падзеі XVІІІ стагоддзя, дзе князі, шляхта, замкі, застоллі і алхімія, створаны па рамане Людмілы Рублеўскай, прычым цалкам беларускімі камандай і акцёрскім складам. Адзінае, за што праект стала крытыкавалі на працягу здымачнага працэсу — руская мова, у той час як літаратурная першакрыніца створана на беларускай. Як тлумачылі на «Беларусьфільме», ва ўмовах дзяржзакупкі, у рамках якой кінастудыя атрымала грошы на стварэнне карціны, мова, на жаль, ужо была прапісана — і ўсё, ні ўлева ні ўправа. Дык вось прычынай пераносу прэм’еры «Вырвіча» стала жаданне ўсё ж такі зрабіць яе на беларускай, дзеля чаго кінастудыя здзейсніць паўнавартасную пераагучку. Тым не менш першыя гледачы фільм ужо паглядзелі і ацанілі, а пакуль ён удасканальваецца, мы сустрэліся з Людмілай Рублеўскай, якая, уласна, і з’яўляецца аўтарам гэтага аб’ёмнага свету рэчпаспалітаўскай Беларусі ў прыгодніцкім сюжэце пра беднага шляхціца Пранціша Вырвіча і адукаванага доктара-няшляхціца Баўтрамея Лёдніка.
Інтэрв’ю для where Minsk – july 2019
Інтэрв’ю на Onliner
У канцы гэтага года павінен выйсці мастацкі фільм па кнізе пісьменніцы — пра авантурныя прыгоды беларусаў дзвесце гадоў таму.
— У чэрвені скончыліся здымкі фільма па вашай кнізе «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» — прыгодніцка-авантурным рамане з рэаліямі XVIII стагоддзя. Вы сачылі за працай. Задаволеныя тым, як усё прайшло?
— Гэта немагчыма проста апісаць у некалькіх словах, бо гэта была для мяне новая эпоха, якая скончылася. Хаця ў прынцыпе з сусветам кіно знаёмая. Калі была малая, у мамы была сяброўка на «Беларусьфільме», і я часта здымалася ў масоўцы. Я там пераздымалася ва ўсіх фільмах 1970-х… Таму цяпер была такая крутая — ведаю кіно знутры. Але аказалася, што ў параўнанні з маімі дзіцячымі ўспамінамі тут шмат новага. Тым больш што на гэты раз я была каля манітора, каля рэжысёра. І гэта зусім іншае. Гэта было хвалююча.
Інтэрв’ю для часопіса “Беларусь”
Гульні з розумам
Хто яна, Людміла Рублеўская? Празаік? Паэтка? Гісторык-даследчык, які аднаўляе ў нацыянальнай свядомасці праўдзівыя кадры мінулага, ці казачніца, якая стварае новую прыгожую гісторыю
Беларусі? Відавочна адно: яе творы — мастацкія рэфлексіі вакол малавядомых фактаў з даўніны.
Быць літаратарам у нашыя дні — не модна. Цяпер у трэндзе спецыяльнасці, якія прыносяць прыбытак. І, так званыя прафесіі будучыні, у якіх спецыялісты ствараюць адытыўныя тэхналогіі, стратэгіі дыверсіфікацыі, айдэнтыку, робатаў і мноства іншых пакуль мала зразумелых нам рэчаў.
З іншага боку, пісьменнікаў сёння як ніколі шмат, паліцы кнігарняў
заваленыя літаратурай на любы густ. Чаму? Думаю, быць аўтарам твора, які пабачыў свет — прыемна. Адчуваеш гэткі флёр статуснасці. А яшчэ можна пісаць для сябе: выплюхваць на паперу эмоцыі, думкі, калі ім цесна ў галаве. Або — для іншых: такі маўклівы заклік задумацца пра тое, што напісана ў кнізе. Напрыклад, пра мінулае, пра гісторыю роднага краю. Без мінулага ж няма будучыні. Фраза вядомая, можа нават скажаце — банальная, але для нас, беларусаў, актуальная. У апошні час мы сталі больш цікавіцца нацыянальнай культурай і часцей размаўляць на роднай мове. Вось і фільмы пачалі здымаць «з нацыянальным характарам»: напрыканцы года на вялікія экраны павінна выйсці экранізацыя рамана Людмілы Рублеўскай «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега».
Мая субяседніца — вядомы празаік і паэтэса, літаратурны крытык і журналістка, знаўца беларускай гісторыі. Яна шмат усяго цікавага ведае пра славутых людзей з беларускай мінуўшчыны. Не ўсе яны ад «касы», між іншым, былі, як некаму здаецца па ўрыўку з Купалаўскага верша. «Хадзілі па зямлі роднай і рыцары, і прыгожыя дамы, філосафы, шляхцічы, былі балы і дуэлі, таямнічыя падзямеллі і загадкавыя артэфакты», — распавядае Людміла. І дзеля справядлівасці дадае: у яе кнігах, перакладзеных на розныя еўрапейскія мовы, нямала і мастацкай выдумкі.
— Людміла, адкуль паходзіць вашае прыгожае прозвішча? Раскажыце пра свае карані.
— Гісторыя Беларусі ўся — з белых плямаў, і гісторыя майго роду — таксама. Можа, таму мяне заўсёды так цікавілі архіўныя вышукі, аднаўленне фактаў. Справа ў тым, што з-за пакручастых шляхоў нашай гісторыі многія факты проста хаваліся самімі людзямі. Пасля рэвалюцыі знішчаліся сведчанні пра шляхецкае паходжанне, або сваяцтва са святарамі. Калі пачаліся рэпрэсіі — натуральна, пра арыштаваных сваякоў не згадвалі, ці пра ныя нацыянальныя прыналежнасці. Мая маці з роду Часлаўскіх, напрыклад, вельмі здзівілася, калі я паведаміла ёй знойдзеныя звесткі пра яе родных дзядзек, стрыечнага дзеда ды іншых сваякоў, што былі арыштаваныя і расстраляныя ў 1937-м у Ленінградзе — туды паехала цэлая «калонія» нашых сваякоў з беларускай вёскі Люцыя. Працавалі на чыгунцы, хто кандуктарам, хто начальнікам склада, мая бабуля — вагаўшчыцай. І амаль усіх арыштавалі… як «польскіх шпіёнаў». Мая бабуля ніколі не гаварыла пра гэта маці. Пра дзеда з боку бацькі ведаю толькі, што яго саслалі ў Сібір. Там ён загінуў, а бацька апынуўся ў дзіцячым доме. Падрабязнасці ўдакладніць цяжка. Знайшла звесткі пра Рублеўскіх канца ХІХ стагоддзя — праваслаўных святароў, яны таксама могуць быць сваякамі.
— Раскажыце пра сваё студэнцтва: спачатку вучыліся ў Літаратурным інстытуце ў Маскве, потым перавяліся ў БДУ… Але цікава, што пачыналі свой шлях у сталае жыццё з… архітэктурнабудаўнічага тэхнікума. Творчая жылка не адразу праявілася?
Далей па спасылцы)