Вось такі цудоўны буклет зрабілі ў праекце BOOKS FROM BELARUS:) Сярод артыкулаў пра два дзясяткі пісьменнікаў ёсць і мае старонкі) Там змешчаны пераклад урыўка з раману “Дагератып”, зроблены прафесарам Лонданскага ўніверсітэту Джымам Дынглі. І яшчэ асобны дзякуй фатографу Івану Бесэру – у яго заўсёды атрымліваюцца атмасферныя і характарныя здымкі)
Цыкл вершаў “Сад”
САД
1
Я прыйшла ў гэты сад — бы ў свет
Немаўля — праз боль і пакуты.
Так да прозы ідзе паэт,
А мысляр — да сваёй цыкуты.
Я прыйшла ў гэты сад — таму,
Што дарогі ў кропку сышліся,
І не ўпасці ў ногі таму,
Хто ні разу мне не з’явіўся.
Я прыйшла ў гэты сад — не быць,
А забыцца, як лёс ірвецца,
І разблытаць срэбную ніць,
На якой падвешана сэрца.
Ад спрадвечнай нашай журбы
Па нязбытным — сысці, схавацца…
Я прыйшла ў гэты сад — нібы
На радзіму вярнуўся здрайца.
2
Водгук на раман “Дагератып”
Людміла Рублеўская «Дагератып» — рецензия Xartym
Подробнее на livelib.ru:
https://www.livelib.ru/review/824318-dageratyp-lyudmila-rubleskaya
Яшчэ адна рэцэнзія на “Дагератып”
“Дагератып” Людмілы Рублеўскай
Людмила из тех авторов, голос которых слышишь, когда читаешь. Характерный голос, характерный, очень узнаваемый текст.
Сюжет – две истории, книги внешнего и внутреннего круга, одна из которых продолжает другую, случившуюся более века назад.
В первой, не такой драматичной, молодая журналистка провожает знакомого биолога в Америку. Сероглазого, широкоплечего, не разделяющего ее увлечения белорусской историей и литературой, совершенно не ее парня. В которого она, конечно же, тайно влюблена.
Разбирая перед отъездом вещи в старой квартире, Симка и Гальяш находят дневник прабабки Гальяша – и это вторая история.
В ней хозяин фотоателье и его дочь, Нихель и Богуслава – на самом деле революционеры, собирающиеся в скором времени устроить теракт. Под угрозой разоблачения они вынуждены отправится на выездной заказ, в поместье графа Шимона Каганецкого, который, к слову, совершенно им не рад.
Хронікі сада камянёў
…Сад камянёў і сад шыпшыны…
Далёкія, як дзьве краіны,
Бясконцыя, нібы вар’яцтва.
Што можа сэрца? Разарвацца
Між імі, прымірыць ня ў змозе
Іх моц – нібыта верш у прозе.
Дзьве ісьціны… Дзьве формы сьненьня…
Мой сад – і кветкі, і каменьне.
Юры Несцярэнка. “Агні гараць…” Песня на верш Л.Рублеўскай
Я ніколі не стану лётчыкам. Апавяданне.
“Авантуры Вырвіча” – у “Мовабоксе”
У артыкуле, які з’явіўся пра праект “Мовабокс”, прыводзяцца старонкі з тэсту па маёй кнізе) Успамінаем герояў! Вы такімі іх уяўлялі?)
Знойдзены беларускія Рамэа і Джульета. Рэцэнзія на раман “Дагератып”
24.06.2017 00:36Аўтар: Ніна Шчарбачэвіч Культура, Літаратура
Гэта гісторыя можа расчуліць да слёз: такое велічнае ў ёй каханне. Часам яна выклікае дрыжыкі: ну а як жа, дэкадансны твор, з уласцівымі яму ноткамі страху. А яшчэ гэта раман пра Беларусь, якую мы не… страцілі. Кожны носіць яе адлюстраванне, глыбока схаванае ў сэрцы. І толькі час ад часу наважваецца прычыніць перад іншым заслону таемнасці: паглядзі, на якой зямлі мы жывём, нават не ўяўляючы яе дзівосаў.
Раман Людмілы Рублеўскай «Дагератып», які пару месяцаў таму выйшаў у выдавецтве Андрэя Янушкевіча, прадстаўляе добра сканструяваны свет нашай мінуўшчыны. Гэта надзейны мур — так спакусна пасяліцца ў ім назаўсёды, калі б толькі была такая магчымасць для вандроўкі ў часе.
На пачатку твора галоўны герой, якога завуць Гальяш, збіраецца з’ехаць у Амерыку — ужо і рэчы спакаваныя. І нявеста з-за акіяну кожныя паўгадзіны тэлефануе па скайпе. Усё нібыта вырашана і амаль няма сумневаў, што пара развітацца з Радзімай. Але на антрэсолях у кватэры раптам знаходзіцца стары альбом з сямейнымі фотаздымкамі. Герой марудзіць, не спяшаецца адгарнуць вокладку: даведацца праўду пра сваё мінулае ці лепш пакінуць усё як ёсць? Ён, біёлаг па адукацыі, як ніхто іншы ўсведамляе, што значыць паходжанне роду і як многае гэта можа змяніць…
Тэкст сканструяваны так, што пасля кароткага знаёмства з сучаснасцю чытач адразу трапляе ва ўнутранае кола рамана — і бачыць іншы час і зусім іншых персанажаў: «Як усё, што змяняе жыццё, гэтыя героі з’явіліся проста і нечакана». У горадзе N канца XІX стагоддзя навамодную фатаграфічную майстэрню адкрывае чарнявая, караткастрыжаная прыгажуня Багуслава і пасівелы спадар Ніхель, быццам бы яе бацька. Аднак што насамрэч яднае гэтых дваіх і якая сапраўдная мэта іх прыезду ў N, стане зразумелым значна пазней.
Адметна, што ў гэтым творы не проста рэканструюецца папярэдняя эпоха. Ён спрэс насычаны роздумамі пра тое, што многае, важнае з нашай гісторыі, на жаль, было страчана: «А Багуслава — каб магла б тады крычаць, закрычала б, каб не адвучылі плакаць — плакала б… Але яна сапраўды была атручаным парасткам, пустазеллем, якое толькі выпадкова не выпалалі». Паколькі падобныя думкі ў тэксце сустракаюцца паўсюдна, робіцца відавочна, што гэта не проста згадкі з біяграфій герояў. Гэта адсылкі да гістарычных каранёў беларусаў, якіх увесь час імкнуліся раз’яднаць. А вось што кажа яе напарнік: «Я нарадзіўся тут, — памаўчаўшы, прамовіў Ніхель. — Праўда, не магу сказаць, што буду жыць тут». Зноў тое ж пакутлівае пытанне пошуку свайго месца на мапе свету.