Скокі смерці. Раман.

Людміла Рублеўская. Скокі смерці

раман

Сьвет добры.

Сьвет мяне паўторыць.

Ну а ня сьвет – дык Беларусь.

Мне досыць.

Уладзімір Караткевіч

Яны круціліся ў вар’яцкім карагодзе вакол ратушы ўжо дзясятую гадзіну. Неба зрабілася чырвоным, як распаленае жалеза. Цяжкі дым вогнішчаў, якімі адпалохвалі пошасьць, слаўся па бруку, нібыта душы, што дарэмна праглі перад сьмерцю апошняга прычасьця, не хацелі пакідаць зямлю…

— Ю-ры, Ю-ры, па-ра-туй!.. Ю-ры, Ю-ры, па-ра-туй!..

Чытаць далей

За гарбатай у Шніпоў. Дыскусіі дваццацігадовай даўніны.

Вось і яшчэ адна алічбованая дыскусія з рубрыкі, якую я вяла на старонках газеты “Літаратура і мастацтва” дваццаць год таму.

ЛіМ 23 кастрычніка 1998

За гарбатай

Рытуальная злосць ідэальнага крытыка

У час паміж другой і трэцяй Пунічнымі войнамі сенатар Кратэс з Мала ўваліўся на Палаціне ў адтуліну прыбіральні і зламаў сцягно.

Чытаць далей

Золата забытых магіл. Раман.

Людміла  Рублеўская

ЗОЛАТА  ЗАБЫТЫХ  МАГІЛ

паралельны раман

Род прыходзіць, і род сыходзіць, а зямля застаецца ў вяках. Эклезіяст, 1.4.

Пралог.

вочы цемры смерць нянавісць

А што яшчэ ён спадзяваўся ўбачыць, углядаючыся праз мокрае вакно ў ноч, у восень, у безнадзейнасць? Быць самотным – значыць трошкі памерці.

Чытаць далей

З архіву Скалабана. Як беларускі Наркамасветы Міхоэлса адпраўляў на лячэнне.

https://www.sb.by/articles/stranniki-i-izgnanniki.html


Белорусский Наркомпрос отправил артиста Соломона Михоэлса на заграничное лечение

И вот мы снова — в фонде № 500 Белорусского государственного архива–музея литературы и искусства. Со страниц документов слышатся голоса самых разных личностей. Поэт и революционер Фабиан Шантырь, искусствовед Антон Усс, архивист Михаил Мелешко, агроном Сергей Скондряков, академик Владимир Пичета…

Чытаць далей

Пярсцёнак апошняга імператара. Аповесць.

Людміла Рублеўская
Пярсцёнак апошняга імператара
аповесць

Пралог

На чалавека палююць часцей, чым на звера. Іншыя гома сапіенсы, вядома.

Прынамсі, ягоны анёл-ахоўнік схаваўся, мусіць, вунь за тую аблачынку і роспачна захінае светлы твар лёгкімі рукамі, каб не бачыць перапэцканага гразёю і крывёю падапечнага. Той ушчаміўся спінай у зарослую кісліцай яміну пад вывернутым карэннем сасны і дрыжыць ад стомы і адчаю, і дыхае хрыпла і хутка, як і належыць зацкаванаму зверу. І ўжо, мабыць, нічога чалавечага не засталося ў ягоных запалых вачох… Хіба той самы сіні колер, за які сябры называлі яго Валошкаю…

Чытаць далей

Сэрца мармуровага анёла

Людміла Рублеўская Сэрца мармуровага анёла

Сэрца мармуровага анёла
аповесць

Статуя ангела

1
Люблю вандраваць.

Часам гэтая схільнасць ублытвае мяне ў авантурныя падзеі, якія не да твару такой самавітай асобе, як я, з навуковай ступенню кніжкамі і працай у сталічным музеі…
Ды не, гэта я перабольшваю наконт маёй самавітасці. Па-ранейшаму не паважаю сур’ёзных паседжанняў і павучальных размоў, увогуле цярпець не магу тое, што называецца «ўпарадкаванасцю». Акуратныя стосікі аркушаў і кніг на пісьмовым стале выклікаюць у мяне адно жаданне — зараз жа раскідаць іх. Утульна я адчуваю сябе толькі ў мастакоўскіх майстэрнях — там, дзе састаўленыя ўздоўж сцен кераміка і палотны, дзе на паліцах аскепкі невядомых пасудзін і дзівосныя букеты з сухіх кветак і птушыных пёраў… Дзе можна знайсці зусім нечаканыя прадметы — ад чалавечага чэрапа да ліхтара, з якім у мінулым стагоддзі абходчык чыгункі сустракаў цягнік… Дзе ў паветры, прапахлым алейнымі фарбамі, нібыта празрыстыя мятлушкі, лунаюць душы ненапісаных карцін. У антыкварныя філіжанкі нальецца кава, і пойдзе размова — пра Мастацтва…

Чытаць далей