Так калісьці напісаў Міхась Стральцоў, які дасюль застаецца адной з самых прыцягальных і загадкавых постацяў беларускае культуры… Сярод напісанага ім — неверагодна шчымлівае і захапляльнае эсэ «Загадка Максіма Багдановіча». І цяпер, калі Міхасю Стральцову споўнілася б 85 гадоў, самы час паспрабаваць разгадаць загадку яго самога. У гэтым нам дапамогуць намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» -галоўны рэдактар часопіса «Полымя» паэт Віктар Шніп, намеснік дырэктара канала «Культура» Беларускага радыё паэт Навум Гальпяровіч, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Яўген Гарадніцкі, пісьменнік, перакладчык, краязнаўца Анатоль Бутэвіч, паэт Леанід Дранько-Майсюк, пісьменніца Ксенія Шталянкова.
«Нават на фоне свайго пакалення, якое называлі філалагічным, Міхась Стральцоў вылучаўся…» — сцвярджаў Пятро Васючэнка. Чым менавіта вылучаўся?
В. Шніп: Міхась Стральцоў сярод свайго пакалення вылучаўся тым, што не імкнуўся да высокіх пасад. І, нават працуючы загадчыкам аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман», ён заставаўся Чалавекам і Паэтам, які задавальняўся цыгарэтным дымам, а не фіміямам.
А. Бутэвіч: Вызначаўся своеасаблівым, толькі яму ўласцівым, стылем, манерай пісьма, якой валодалі нямногія, надзвычайнай чуйнасцю да слова. А таксама пастаяннымі пошукамі. Нездарма ён часта быў і першапраходцам, і першаадкрывальнікам. Захаплялі яго інтэлектуальныя здольнасці, увага да душэўнага і духоўнага стану герояў, здольнасць перадаць гэта самым звычайна-натуральным чынам. Хіба не пра гэта яго радкі:
Яно, канечне, слова — лекі:
Дык што ж — узяў і прапісаў?
А што, як скажуць чалавекі:
Мой лекар, вылечыся сам.
Я. Гарадніцкі: Як быццам, найперш відавочнай адметнасцю ягоа мастацкага стылю ці не аднадушна прызнаецца «лірызм», а сам ён залічваецца да самых яскравых прадстаўнікоў так званай лірычнай прозы. Аднак такое вызначэнне занадта шырокае. Лірызм у прозе і эпічнасць у паэзіі могуць выяўляцца ў розных формах. У выпадку Стральцова лірызм як аўтарскае самавыяўленне дапаўняецца тонкім псіхалагізмам, самараскрыццём асобы, выказаным сродкамі апавядальніцкага майстэрства. Адчувальная ў кожным сказе і кожным слове стылёвая паўната і завершанасць, глыбінная сувязь стылю з рэальнасцю герояў — тое, чым пазначаны талент Стральцова, ягоная «пячатка майстра».
Н. Гальпяровіч: Нейкім надзвычай тонкім лірызмам, прыхаваным гумарам, паглыбленасцю ва ўнутраны свет герояў, бо пачынаў з прозы, глыбокай інтэлігентнасцю, за якой бачылася высокая адукаванасць і эрудыцыя. Ён пазбег традыцыйнай тады для многіх яго равеснікаў узнёсласці і пафасу.
К. Шталянкова: На маю думку, як прадстаўніцы пакалення 1990-х, ужо зусім далёкага ад Міхася Стральцова, ён вылучаўся і вылучаецца па сёння вельмі сучасным, актуальным пісьмом. Падаецца, ну вось жа ён пісаў столькі дзесяцігоддзяў таму, але ж нейкім чынам яго словы пранізваюць час, і я разумею, што вось зараз адчуваю тое самае, пра што пісаў ён. Гэта нейкае дзіўнае ўменне зафіксаваць шчырасць моманту. Мне хочацца думаць, што такая ўдача даступная тым, хто не хлусіць у творчасці, бо на такое здатныя тыя, хто не хлусіць сабе. Хаця гэта, натуральна, толькі маё ўяўнае, магчыма, Стральцоў быў проста геніем.
Л. Дранько-Майсюк: Не рабіў кар’еру і ўмеў двума-трыма словамі (скупа, але шчыра!) пахваліць іншага пісьменніка. Сапраўды, хваліў скупа, але запамінальна. У якасці прыкладу згадаю запіс са сваёй «Памятнай кніжкі»:
«Міхась Стральцоў заходзіць у рэдакцыю, і я, бліснуўшы каляровай вокладкай, разгортваю перад ім сігнальны экзэмпляр штогодніка «Дзень паэзіі — 84», — там вельмі цікавы артыкул Алеся Разанава пра творчасць Францішка Багушэвіча.
Закурыўшы, Стральцоў чытае, глыбока зацягваецца дымам, левай далонню міжвольна пагладжвае разгорнуты штогоднік; артыкул Стральцову падабаецца, ад непрытушанага недакурка ён прыкурвае новую цыгарэту, зноў паглыбляецца ў чытанне, у ягоную рэшту, а тады пачынае хадзіць па рэдакцыйным пакоі і ў цыгарэтным дыме з нейкай мілай дзіцячай невыразнасцю ў голасе двойчы, нібыта самому сабе, гаворыць пра Алеся Разанава:
Калісьці Уладзімір Караткевіч з захапленнем пісаў: «Рэаліст у рэальным жыцці, беларус вялікі фантаст, рамантык і летуценнік у марах… Менавіта таму запісаныя фалькларыстамі беларускія казкі не ўлезлі б і ў сотню тамоў».
Спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў таксама увесь час папаўняецца. Варта пачытаць яго, каб, як і Караткевіч, уразіцца нашым багаццем — ад традыцыі шчадравання «Конікі» ў Давыд-Гарадку да клёцак з душамі, ад Мацюкоўскага «Маслянага барана» да казак Лідзіі Цыбульскай з вёскі Магільна… Многае можна цяпер пабачыць на свае вочы, не выходзячы з хаты — кожны з элементаў спіса робіцца сюжэтам для выпуску перадачы «Жывая спадчына» канала «Беларусь 3». Праект сёлета перамог у конкурсе «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Культурна-асветніцкая праграма». Пра тое, як сёння пачуваецца наша культурная спадчына, якія змены з ёю адбываюцца, мы сабраліся пагаварыць утрох — рэжысёр і сцэнарыст перадачы «Жывая спадчына» Надзея Габец, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук Таццяна Валодзінаі я, пісьменніца Людміла Рублеўская.
Пачатак навучальнага году… Як шмат значыць сустрэць добрага, чулага настаўніка, які падтрымае, дапаможа раскрыць талент… Недарэмна многія пісьменнікі з удзячнасцю ўспамінаюць сваіх улюбёных настаўнікаў — і самі, у сваю чаргу, рабіліся добрымі настаўнікамі для кагось… Давайце пагартаем старонкі гісторыі беларускай літаратуры і знойдзем самыя яскравыя таму прыклады.
Нядаўна мы адзначалі 75-годдзе з дня нараджэння вядомага архівіста, гісторыка Віталя Скалабана. Вось ужо 11 гадоў як гэтага чалавека няма… Але яго росшукі, назапашаныя ім матэрыялы працягваюць абуджаць цікавасць даследчыкаў. У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ёсць фонд № 500 — фонд Віталя Скалабана, дзе можна знайсці шмат цікавінак…
Ёсць шмат нататак, якія ілюструюць ягоны апантаны характар як навукоўца. Вось запіс ад 8.12.1983 г., зроблены ў Маскве, у чытальнай зале Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва:
Лета на Беларусі — асабліва песенная пара… У Маладзечне адбываецца фестываль беларускай песні і паэзіі, у Вязынцы, на радзіме Янкі Купалы, абавязкова прагучаць на дзень нараджэння Песняра купальскія песні, у Віцебску пройдзе «Славянскі базар»… Песні гучаць і на старонках твораў беларускіх пісьменнікаў. Давайце разам з імі пачытаем — і паслухаем…
У літаратуры і тэатра шмат агульнага. Прынамсі, кожны пісьменнік пражывае жыцці сваіх герояў, як акцёр на сцэне… А жыцці саміх людзей тэатра — надзвычай яркі і незвычайны матэрыял. Недарэмна акцёры і актрысы нярэдка самі робяцца героямі літаратурных твораў.
Давайце ўспомнім самых яркіх персанажаў беларускай літаратуры, якія ігралі на сцэне.
Па Мядзельшчыне можна падарожнічаць бясконца… Колькі там паміж азёраў і лясоў жывапісных старажытных мястэчак і вёсак з незвычайнымі гісторыямі, колькі храмаў і сядзіб, капліц і млыноў, бровараў і корчмаў рознай ступені захаванасці… Тое наша падарожжа пачалося з руін вадзянога млына на рэчцы Вузлянка. Пабудаваны млын яшчэ ў XVІІ стагоддзі, ёсць драўляны масток, з якога адкрываюцца незвычайныя краявіды з вадаспадамі… Цяпер тут аграсядзіба, дзе прымаюць турыстаў: можна і на байдарках праплысці, бабрыныя хаткі паглядзець
Апошні месяц лета, час, калі паспявае ўсё, час збору ўраджаю… Жнівеньскія дні да Успенскага посту лічыліся асабліва добрымі для вяселляў.
Праўда, у літаратуры добрыя вяселлі апісваюцца куды радзей, чым пакручастыя гісторыі кахання… Зрэшты, Леў Талстой сцвярджаў, што «апісваць жыццё людзей так, каб абрываць апісанне на жаніцьбе, гэта ўсё адно што, апісваючы падарожжа чалавека, абарваць апісанне на тым месцы, дзе вандроўнік трапіў да разбойнікаў». Калі пісьменнік і паказвае вяселле герояў, дык яно павінна быць незвычайным і сімвалічным… Давайце пагартаем старонкі беларускай класікі і паглядзім, як яе героі бяруць шлюб.
У юнацтве слыннага гісторыка ледзь не расціснула паміж вагонамі, а загінуў у сталасці пад коламі аўтамабіля
«Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі». Так называлася кніга, якая выйшла пятнаццаць гадоў таму, да 85-годдзя слыннага гісторыка Міколы Ермаловіча.
Лёс гэтага чалавека заслугоўвае стаць сюжэтам блакбастара. Не маючы навуковых рэгалій, інвалід па зроку, ён апантана захапіўся таямніцамі мінулага свайго народа. І, амаль невідушчы, адкрыў вочы відушчым на іх спадчыну, на сапраўдную гісторыю беларускай дзяржаўнасці, якая, аказваецца, налічвае шмат стагоддзяў.
Легендарныя кнігі Міколы Ермаловіча, накшталт «Па слядах аднаго міфа» і «Старажытная Беларусь», шмат каго змусілі змяніць ацэнкі беларускага мінулага, кагосьці моцна абурылі, парушыўшы звыклыя стэрэатыпы, кагосьці натхнілі на творчасць… Быў час, яго артыкулы і манаграфіі распаўсюджваліся ў самвыдаце, перапісваліся ад рукі. У 1990-х, калі Беларусь стала незалежнай, пачалося і афіцыйнае прызнанне: Дзяржаўная прэмія Беларусі, прэмія Уладзіміра Караткевіча, медаль Францыска Скарыны.
Мікола Ермаловіч загінуў у 2000-м, трапіўшы пад колы аўтамабіля.
29 красавіка мы адзначаем 100-годдзе гэтага легендарнага чалавека. Я наведала фонд Міколы Ермаловіча, які створаны ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Давайце разам пагартаем некаторыя дакументы.
Шэры сшытак
«30.ІV.50. Нядзеля.
Учора мне мінула 29 год, а адчуваю, што 90».
Менавіта такі запіс бачым у шэрым школьным сшытку, які ўладальнік прыстасаваў пад вядзенне дзённіка. Почырк тут у параўнанні з іншымі, пазнейшымі, дакументамі яшчэ роўны, больш-менш разборлівы — відаць, што зрок аўтара яшчэ не настолькі сапсаваўся.
У 1949—1950-х гадах Мікола Ермаловіч выкладаў беларускую літаратуру ў Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце. Запісы думаючага чалавека… Таго, хто здольны рэфлексаваць, хто ставіць перад сабой жорсткія задачы… І перыядычна папракае сябе ў ляноце — гэта якраз звычайная рыса найбольшых рупліўцаў. Глядзіць на свет крытычна. «Нешта нядобра на душы. Нервознасць. Бяда з гэтымі духоўнымі еўнухамі-мяшчанамі. Нельга сказаць, што мешчанін не актыўны. Толькі гэта актыўнасць ідзе ў адным напрамку: у абузданні актыўнасці сапраўднай».
Перыядычна з’яўляюцца перыяды натхнення.
14 студзеня 1949 года: «Маладосць не загублена, яна пасеяна ва ўрадлівую глебу, яна ўзышла і прынесла плады старыцаю. Яна зноў уваходзіць у мяне».
На наступны дзень малады настаўнік робіць у дзённіку доўгі запіс, падобны да накіду апавядання. Галоўны герой — настаўнік М. «З такім народам не прападзеш, праца на яго ніколі не застанецца марнай, на яго можна пакласціся. Самае вялікае шчасце — працаваць на яго… З такой думкай ехаў М. на працу».
А потым — выступленне М. перад калгаснікамі і жорсткае сутыкненне ягоных ідэалістычных уяўленняў пра народ са стаўленнем вяскоўцаў да маладога настаўніка:
«Не важная птушка, калі сюды прыехаў. Важны чалавек сюды не прыедзе. Пасля: чаго ты сюды прыехаў? Для цябе знайшлося б месца лепш нашага».
Відавочна, што карціна спісаная з жыцця.
Аўтабіяграфія
Якім ён быў? Паэт Мікола Аўрамчык успамінаў: «Да вайны тры гады мы вучыліся з Міколам Ермаловічам на адным курсе літфака Менскага педагагічнага інстытута. Яшчэ на першым курсе… я звярнуў увагу на ціхмянага юнака, што трымаўся крыху абасоблена і вылучаўся сур’ёзнасцю і замкнёнасцю. Мяне асабліва здзіўляла, што гэты першакурснік з кепскім зрокам увесь вольны ад заняткаў час праседжваў у інстытуцкай чытальні, штосьці вычытваючы і канспектуючы».
Давайце дапоўнім карціну ўрыўкамі аўтабіяграфіі і ўспамінаў, якія можна прачытаць на асобных аркушах з фонду Ермаловіча.
У аўтабіяграфіі, напісанай 4.03.1985 г., Ермаловіч піша: «У час Вялікай Айчыннай вайны лёс мяне закінуў у Мардоўскую АССР, куды я эвакуіраваўся з Беларусі. Па стану здароўя я не быў прызваны ў Чырвоную Армію, звыш двух гадоў жыў у мардоўскім сяле Лабаскі, працуючы там настаўнікам. І хаця я быў акружаны ўвагай сваіх новых знаёмых і сяброў, аднак адрыў ад роднага краю, трывога за яго цяжкі лёс пад фашысцкай акупацыяй застаўлялі ўвесь час быць думкай у Беларусі… І вось недзе ў канцы 1941 г. мне ўдалося спісацца з паэтам Міхасём Машарам, з якім я працаваў перад вайной у Шаркаўшчынскім Райана. Ён быў супрацоўнікам газеты «Савецкая Беларусь», якая пачала тады выходзіць у Маскве. І ў хуткім часе мне сталі прыходзіць яе нумары… Незабыўным застаўся ў маім жыцці момант, калі я ў адным з нумароў «Савецкай Беларусі» прачытаў верш П. Броўкі «Рана». У ім гаварылася пра байца беларуса, які загаіў восем ран, атрыманых ім у баях, толькі адна рана па-ранейшаму ў яго не зажывала. І гэта рана — балючы сум па Беларусі, з якой ён быў разлучаны. І таму вылечыць ад яго магла толькі Радзіма…»
Сваю рану тугі па радзіме Мікола Ермаловіч залечыць ужо ў 1943-м — «быў адкліканы з эвакуацыі ў Беларусь, усходнія раёны якой былі ўжо вызваленыя ад фашысцкіх акупантаў». Але вяртанне не было радасным: «І вось перада мной паўстала жудаснае відовішча разбураных гарадоў і мястэчак, спаленых вёсак (многіх разам з людзьмі), знясіленага насельніцтва, бо многія былі вывезены на фашысцкую катаргу».
Малады настаўнік гарэў прагай дзейнасці.
«Творчую працу я пачаў у 1936 г., калі ў друку пачалі з’яўляцца мае першыя літаратурныя вопыты. Аднак сталую навукова-літаратурную дзейнасць я распачаў у 1948 г. даследаваннем творчасці беларускіх пісьменнікаў. Адначасова я зацікавіўся гісторыяй Беларусі».
Да гэтага пункта маю ўдакладненне: у архіве захоўваецца сшытак з рэцэнзіяй Міколы Ермаловіча на артыкул сумна вядомага крытыка Алеся Кучара пра паэму Якуба Коласа «Новая зямля». Артыкул быў надрукаваны ў часопісе «Полымя» ў 1946 годзе. Назва рэцэнзіі Ермаловіча красамоўная: «Мелкая філасофія на глыбокім месцы». Аўтар аргументавана даказвае, што «крытык Кучар не толькі дрэнна разбіраецца ў літаратуры, але і ў навакольным жыцці».
Ён, трацячы зрок, працаваў апантана.
«Жывучы ў Маладзечне, я з пачатку 60-х гадоў амаль штодзённа ездзіў у Мінск, дзе ў Нацыянальнай і Акадэмічнай бібліятэках вывучаў летапісы, хронікі і іншыя гістарычныя матэрыялы. У выніку гэтага я ў 1968 г. закончыў кнігу «Па слядах аднаго міфа» аб утварэнні Вялікага Княства Літоўскага… Аднак кніга ў той час не была надрукавана і ўбачыла свет толькі праз 21 год, у 1989 г., і перавыдадзена ў 1991 г. Рэч у тым, што, заняўшыся даследаваннем нашай мінуўшчыны, я прыйшоў да высновы, што гісторыя Беларусі — гэта найперш гісторыя войнаў і бедаў, якія адбываліся на яе тэрыторыі. Як добра адзначыў Я. Колас, «тут схадзіліся плямёны спрэчкай лёс свой вырашаць, каб багата адароны родны край наш зваяваць».
Аркушы без назвы
А вось на асобных аркушах запісаная страшная гісторыя, якая здарылася з Міколам Ермаловічам, як можна зразумець, падчас вайны, калі ён ехаў на цягніку і наважыўся выйсці на адной са станцый, каб штосьці купіць у жанчын на платформе.
«Грошы ў мяне былі, хоць невялікія. Але тамбур быў замкнёны, і я рашыў вылезці паміж вагонамі. Гэта можна было зрабіць, бо «гармонікі», якімі закрываюцца пераходы аднаго вагона ў другі, былі парваныя. Поезд спыніўся, і я адразу з пляцоўкі паміж вагонамі стаў прабірацца на ўсходы вагона. У гэты час поезд чамусьці пайшоў, вагоны сталі збліжацца і сціскаць мяне «гармонікам». Я, вядома, спалохаўся адразу, стаў крычаць немым голасам, якога чамусьці сам не чуў, і паступова траціць прытомнасць, паспеўшы яшчэ заўважаць людзей, якія са страхам глядзелі на мяне. Я перажыў смяротны жах, бо думаў, што майму жыццю прыйшоў канец. Цікава, што ў маёй свядомасці за гэткі кароткі час усплывалі і нейкія драбніцы з маленства, таксама прыгадаліся словы: «Так вот где таилась погибель моя». Пасля раптам жах прапаў, і я страціў прытомнасць. Потым мне падалося, што я лячу знізу ўверх з нейкай ямы. Я прыйшоў у прытомнасць…Чаго гэта я ляжу на зямлі, і вакол мяне стаіць вялікі натоўп людзей. Пасля, успомніўшы ўсё, што было, я зноў спалохаўся і стаў крычаць. Поезд затрымалі на станцыі. Прыйшоў урач. Мяне занеслі ў вагон для раненых і нават далі для суправаджэння мяне ў Маскву ўрача-жанчыну…»
Па дарозе Міколу, якога ледзь не раздушыла паміж вагонамі, стала кепска, і ён спытаў у сваёй урачыхі, ці выжыве: «Яна супакоіла мяне, але па твары яе я зразумеў, што яна сама не верыла ў свае словы. А тут яшчэ нейкі ранены сказаў: «Зачем, чтобы человек мучился? Дать ему какого порошка, чтобы быстрее умер». Жорсткі быў час».
З Казанскага вакзала юнака забрала хуткая дапамога і завезла ў бальніцу. Там яму паставілі сур’ёзны дыягназ: страсенне мозгу, пашкоджанне грудной клеткі, пераломы.
«Жарты сказаць, вагоны сціснулі! Ляжу дзень-другі і бачу, што не паміраю. Крыху ўзрадваўся. На шосты дзень я сябе добра адчуваў і стаў прасіцца, каб выпісалі».
На выпіску з незалечанымі пераломамі Ермаловіч прасіўся, бо ў бальніцы вельмі кепска кармілі, ён галадаў.
Што ж, трымаць не сталі… Калі ішоў па калідоры, то ўбачыў у люстэрку, што яго вочы, як згусткі крыві. Спалохаўся, вярнуўся да ўрача… Той сказаў — праз месяц-другі пройдзе. Але, напэўна, перажытая траўма паўплывала і на без таго дрэнны зрок.
Чырвоны нататнік
А вось перад намі — чырвоны нататнік з выцісненым на вокладцы надпісам «Моя библиотека». Уладальнік дзесьці ў 1970-х запісваў туды свае думкі і творчыя накіды. Почырк ужо цяжка чытэльны, але асобныя радкі можна разабраць. Вельмі шмат разважанняў на тэму лёсу Беларушчыны:
«Матчына мова — а маці рада, што сын гаворыць не так, як яна».
«Нацыянальны гонар — вышэйшае пачуццё, і не ўсе да яго дарастаюць».
«Перш за ўсё бараніць, а пасля вывучаць. Інакш не будзе чаго вывучаць».
«Пакуль у народа не будзе інтэлігенцыі, яго не будуць заўважаць, і ён будзе «ніхто».
Ёсць сляды цяжкага настрою:
«Сумна, як сярод аўтаматаў».
«Працаваў звыш магчымасці, хаця атрымліваў менш патрэбнасці».
«Чалавек творчы — гэта не чалавек нормы».
Сустракаюцца ў нататніку чарнавікі вершаў, а таксама запісаныя адрасы. Вось — знаёмы адрас, вуліца Купрыянава, 9. Тут жыў паэт Сяргей Новік-Пяюн, таксама легендарны чалавек, які ў Заходняй Беларусі яшчэ ў 1920-х арганізаваў Таварыства беларускай школы і супрацоўнічаў з беларускімі дзіцячымі выданнямі, пабываў у фашысцкім лагеры смерці, а пасля вайны — у сталінскіх лагерах. У нататніку пазначана, як дабрацца да Купрыянава з вакзала, так што Ермаловіч дакладна бываў у Сяргея Міхайлавіча ў гасцях. Ім, рупліўцам Беларушчыны, было пра што пагаварыць.
І запіс, які пэўным чынам тлумачыць знясільвальную працу хворага чалавека: «Суд над сабой — галоўнае. Буду самым бязлітасным. Прысуд — на пажыццёвую катаргу».