Таямніцы архіва майстра з «Паддашка».

Таямніцы архіва майстра з «Паддашка». ​Мастак Яўген Кулік ратаваў Верхні горад і высмейваў шаблоны


Калі мы з мужам наведваем Кальварыйскія могілкі, якія непадалёк ад нашага дома, заўсёды праходзім звыклым маршрутам, пазначаным для нас магіламі беларускіх дзеячаў. Янка Лучына, Вячаслаў Адамчык, Ніл Гілевіч, Іван Навуменка, Алесь Пісьмянкоў, Алесь Асташонак ды іншыя… Цэлы беларускі культурніцкі некропаль… Абавязкова спыняемся і каля помніка, на якім белымі літарамі на чорным граніце напісана «Яўген Кулік» і даты жыцця: «31 кастрычніка 1937 — 12 студзеня 2002».


Яўген Кулік. Аўтапартрэт.

Яўген Кулік. Аўтапартрэт.

Легендарны мастак, беларускі патрыёт, ён помніцца ўсім. Хваравіты, прыгорблены, сціплы, ён проста гарэў тым агнём, які быў ува ўсіх славутых адраджэнцаў, абаронцаў нацыянальнай культуры. У 1960-я ў яго майстэрні ўтварыўся сапраўдны дысідэнцкі салон, які назвалі «На паддашку». А яшчэ кажуць, што ён быў адным з заснавальнікаў нацыянальна-рамантычнай плыні беларускага пасляваеннага мастацтва… Успомніць яго афармленне «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага ці серыю «Замкі Беларусі» — сапраўдныя шэдэўры.

Чытаць далей

Лёсы дэбютных кніг беларускіх літаратараў

Лёсы дэбютных кніг беларускіх літаратараў


«Я не самотны, я кнігу маю з друкарні пана Марціна Кухты» — пісаў, паміраючы ў Ялце, «у белым доме ля сіняй бухты», Максім Багдановіч: цешыўся, што ў гэтыя цяжкія хвілі мае пры сабе свой першы, але і, на жаль, апошні паэтычны зборнік «Вянок».


Процьма цікавых, трагічных, кранальных ці вясёлых гісторый звязана з першымі кнігамі. Расійскі паэт Някрасаў асобнікі свайго дэбютнага паэтычнага зборніка, выдадзенага на ўласныя грошы, выкупіў, каб… знішчыць. Амерыканскі пісьменнік Генры Мілер падпісаў першы свой раман «Молах» прозвішчам жонкі, бо ганарар мусіў выплаціць яе каханак. Іван Бунін першы ўласны паэтычны зборнік рассылаў усім, жадаючым і не жадаючым, бясплатна, з адзінай просьбай: каб пахвалілі — бо надта ж крытыкі задзяўблі.

Ёсць свае незвычайныя гісторыі і ў першых кніг беларускіх літаратараў — і класікаў, і сучаснікаў. Давайце з нагоды Сусветнага дня пісьменніка ўспомнім некаторыя з іх.

Канстанцыя Буйло. «Курганная кветка»

З дэбютным зборнікам гэтай дваццацігадовай паэткі звязаныя імёны двух самых вядомых беларускіх паэтаў, слыннага мастака і легендарнай мецэнаткі…

Чытаць далей

Некалькі гісторый пра творы вядомага сатырыка Кандрата Крапіву

«Хто сустрэўся быў са мною,

Дакрануўся раз ці два,

Дык той ведае ўжо, хто я:

Я — пякучка-крапіва».

Гэты верш абвяшчаў з’яўленне беларускага байкапісца з пякучым псеўданімам.

Хоць падлеткам, падчас навучання ў Койданаўскай вучэльні, той быў перакананы, што сапраўдная паэзія — гэта вершы пра «сусветную тугу». І сам сачыняў пад Лермантава. Каб з рэдакцыі часопіса «Жизнь для всех» не даслалі кепскі водгук, хто ведае, ці надоўга тая туга ў творчасці зацягнулася б? Пасля ліста з рэдакцыі юны аўтар не браўся за пяро цэлых восем гадоў.

Звалі яго Кандрат Атраховіч. Але, як успамінае ўнучка, Алена Атраховіч, «Яго літаратурны псеўданім — Крапіва — настолькі адбіўся ў свядомасці чытачоў, настолькі шчыльна «прыклеіўся» да яго асобы, што знаёмыя і сябры нашай сям’і ўсіх нас, яго родных, называлі ды і дагэтуль называюць «крапівамі»… Псеўданім дзеда быў запісаны ў яго пашпарце. Выглядала гэта так: «Атраховіч Кандрат Кандратавіч (Кандрат Крапіва)».

Давайце ж пачнем з гісторыі твора, у якім упершыню прагучаў псеўданім.


«Крапіва»

Чытаць далей

«Апавесці пра векавечную плынь Хронаса». Архіўны дэтэктыў. Як Генадзь Кісялёў бараніў раман Караткевіча

«Апавесці пра векавечную плынь Хронаса». Архіўны дэтэктыў. Як Генадзь Кісялёў бараніў раман Караткевіча


«Гісторыкі — не садоўнікі і не батанікі. Расліннае царства (скажам так — па-старадаўняму) звычайна цікавіць іх толькі як фон, на якім адбываюцца гістарычныя падзеі. Але і ў іх ёсць дрэва, якому яны аддаюць многа ўвагі, каля якога ім даводзіцца шмат хадзіць і завіхацца. Гэта дрэва радаводнае».

Такімі словамі гісторык Генадзь Кісялёў пачаў адну са сваіх кніг… Дакладней, чарговы архіўны дэтэктыў — бо валодаў талентам ператвараць навуковыя манаграфіі ў захапляльныя творы, дзякуючы якім многія далучаліся да беларушчыны.


«Кротус Генус»

«Калі расказваю пра перыпетыі пошукаў, пра шлях да знаходкі, адчуваю, як мае ветразі напаўняюцца спрыяльным спадарожным ветрам».

Чытаць далей

Пяць загадкавых любоўных вершаў беларускай паэзіі

Пяць загадкавых любоўных вершаў беларускай паэзіі


Напярэдадні Сусветнага дня паэзіі самы час пагаварыць пра яе загадкі.

Вядома ж, у вершы мусіць быць таямніца… Магія.

У XVІІ стагоддзі беларускія знахары лячылі зубны боль з дапамогай верша, лацінскага паліндрома «sator arepo tenet opera rotas». Як гучыць! Хоць гэта ўсяго толькі практыкаванне для шкаляроў — «магічны квадрат», па якім недарасці вучыліся слоўнай гульні. Бессэнсоўная фраза, якая перакладаецца як «Сейбіт Арэпа змушае колы круціцца». Урэшце, усе замовы — суцэльная паэзія… Таму і імкнуцца спрадвеку выказваць у вершах свае любоўныя перажыванні. Выліваць горыч здрады — «А яна, а яна была толькі дзяўчына», прызнавацца ў каханні — «Мне доўгае расстанне з вамі чарней ад вашых чорных кос»…

Давайце сёння ўспомнім пяць беларускіх вершаў, за якімі хаваюцца нечаканыя гісторыі кахання.


pixabay.com

pixabay.com

Чытаць далей

Ці дзейсныя сродкі народнай медыцыны, якімі лечацца літаратурныя героі?

Калі вам на сэрцы цяжка стане,

Адбярэ вам немач рэшту сіл,

Не сумуйце, дзеткі… — Бабка ўстала.

— Дам вам на дарогу дзівасіл.


Так калісьці пісаў у сваім вершы паэт Піліп Пестрак, згадваючы лекавую расліну, якую продкі надзялялі незвычайнай моцай.

Чытаць далей

Загадкі мастака Алега Прусава


«Не спрабуйце прымерыць да іх штодзённыя апранахі явы. Гэта мой свет, мая казка, мая прыдумка. І тое, што абыдзённа ў гэтым свеце, недапушчальна ў тым, створаным мной, і дзіўноты таго свету не вымярайце нормай звыклага нам».


Так калісьці тлумачыў мастак Алег Прусаў свае карціны…

Чытаць далей

Ахоўнік зруйнаванага замка.

Ахоўнік зруйнаванага замка. Чаму ваявода берасцейскі б’е гультаяватых будаўнікоў па патыліцы?


Які ж прыстойны замак без зданяў…

Тым больш калі яго аднаўляюць, укладваючы душу, — хіба не адшкадаваць прыгожых ды страшных легендаў?


Герб Любчы.

Герб Любчы.

Любчанскі замак, што стаіць на пакручастым беразе Нёмана, паўстае зноў ва ўсёй красе намаганнямі валанцёраў. Тут вам распавядуць містычныя гісторыі —
і пра цмока, які ахоўваў гэтыя мясціны, але быў забіты чужынцамі, пра князя Міндоўга, які сустрэў каля ракі злавесную прыгажуню Марту, закахаўся, таму і назвалі мястэчка — Любч, Любеч. Пра дарожку з зялёных агнёў, што паказвае месца да скарбу. Ну, і пра прывід былога ўладальніка, які пільна сочыць за работай па аднаўленні замка. Як што не так зробіш — атрымаеш нябачнай рукой па патыліцы.

Чытаць далей

Заложницы наследства

Заложницы наследства

На взгляд современной феминистки, судьба девочки из магнатской семьи во времена минувшие была печальна…

На взгляд современной феминистки, судьба девочки из магнатской семьи во времена минувшие была печальна. Ей предписывалось стать инструментом чьих–то политических либо экономических интересов. А уж если она оставалась сиротой — тут могла разыграться настоящая трагедия… Так произошло с Софьей Алелькович–Слуцкой, когда ее опекун Иероним Ходкевич и отец ее жениха Януша Криштоф Радзивилл по прозвищу Перун не могли поделить приданое невесты. И чуть не начали междоусобную войну.
Девочка, унаследовавшая спустя полтора века слуцкие земли, почти повторила судьбу предшественницы… Людвика Каролина Радзивилл была единственной дочерью Богуслава Радзивилла, последнего представителя Радзивиллов так называемой биржанской линии, известного воинскими и куртуазными похождениями. Богуслав был сыном упомянутого Радзивилла Перуна.

Чытаць далей