БЕЛАРУСКІ ДЭТЭКТЫЎ ЛЮДМІЛЫ РУБЛЕЎСКАЙ. ДЗМІТРЫЙ БУГАЁЎ.
Даведалася, што пайшоў з жыцця ў апошнія дні 2017 года вядомы літаратуразнаўца Дзмітрый Бугаёў. Ён быў сапраўдным аўтарытэтам і цікавым даследчыкам. Знайшла ягоную рэцэнзію, якую ў 2005 годзе спадар Дзмітрый пісаў на мой раман “Золата забытых магіл”, а заадно характарызуе дэтэктыўны жанр у беларускай літаратуры.
Дзмітрый Бугаёў
БЕЛАРУСКІ ДЭТЭКТЫЎ ЛЮДМІЛЫ РУБЛЕЎСКАЙ
Людміла Рублеўская працуе ў літаратуры актыўна і плённа. Яна выдала шэсць зборнікаў паэзіі, а цяпер перайшла і на прозу. У 2005 годзе ў яе выйшла кніга «Пярсцёнак апошняга імператара», у якой найбольш цікавым мне ўяўляецца дэтэктыўны раман «Золата забытых магіл». Дэтэктыўная літаратура карыстаецца прыхільнасцю многіх чытачоў. Добра зычліва ставяцца да яе і выдаўцы. Пра гэта сведчыць перадрук твораў У. Караткевіча з дэтэктыўнай сюжэтнай асновай, выхад зборніка «Сучасны беларускі дэтэктыў. Карона Вітаўта Вялікага».
Дыскусія пра літаратуру.
https://www.sb.by/articles/pra-zhyvuyu-litaraturu.html
Калiсьцi паэт Рыльке напiсаў верш «Прадчуванне», у якiм параўнаў паэта з папяровым флюгерам.
Не таму, што прыстасоўваецца, а таму, што там, наверсе, яго круцяць павевы ветру, якiя людзьмi ўнiзе ледзь адчуваюцца.
Лiтаратар павiнен вастрэй за iншых адчуваць павевы свайго часу — i рэагаваць на iх… Таму дыскусiя пра актуальныя праблемы сучаснай беларускай лiтаратуры ў канферэнц–зале «СБ» з самага пачатку чакалася вострай. Для ўдзелу ў ёй прыйшлi Андрэй Хадановiч — паэт, перакладчык, Ганна Янкута — крытык, перакладчык, Адам Глобус — пiсьменнiк, выдавец, мастак, Вiктар Жыбуль — паэт, лiтаратуразнаўца, Андрэй Янушкевiч — выдавец, гiсторык.
Людміла Рублеўская АЛІГ’ЕРЫ Ў ЛУЖЫНЕ Дарожныя нататкі.
Людміла Рублеўская
АЛІГ’ЕРЫ Ў ЛУЖЫНЕ
Адно пафаснае падарожжа
Пабачыць Венецыю і памерці…
Не тое, каб я была настроеная настолькі радыкальна.
Хаця адна мая сяброўка і сцвярджае мройна – ах, якая была б рамантычная смерць! – але смерць прыгожай не бывае. Дый Іван Бунін, чый аповед нарадзіў рамантычны вобраз “смерці ў Венецыі”, апісаў даволі прыкрае здарэнне і даволі гідкага героя…
У нас, кніжных, свая пыха – мы, маўляў, і так усё ўявім. Вунь адлюстроўваў Пушкін італійскія ды гішпанскія ночы, хаця вальнадумны мулат быў невыязным з імперыі, і нам даволі ўяўнага. Але…
Калядны карнавал.Верш.
КАЛЯДНЫ КАРНАВАЛ
Балада
Маляваныя анёлкі
плачуць срэбным канфеці.
У маёнтку адабраным
карнавалу час прайсці.
Гэта сведчанне, што новы
гаспадар надоўга тут,
І ягоныя нашчадкі скажуць:
“Тут наш родны кут”.
Інсургент. Верш.
ІНСУРГЕНТ
Я пакінуў свой край, як пасечаны сад веснавы.
І пялёсткі яго, быццам раны, душу абляпілі.
Між Усходам і Захадам –
круцяцца іх жарнавы –
Перамелены лёсы, падзелены нават магілы.
Автографы Максима Танка
Поэма в подарок
Поэты всех веков не особо мучаются над вопросом, что подарить даме… Для этого у них есть стихи.
Обходились земные музы с полученными поэтическими подарками по–разному, все зависело от их отношения к личности автора. Наверное, какие–то из старательно исписанных листочков отправлялись в камин, но какие–то хранились как величайшие драгоценности и веками оставались в семейном архиве. А потом их обнаруживали литературоведы, и на свет появлялась новая литературная сенсация…
Алексей Сапунов: Сухари для профессора
Хранитель витебской старины
Уже при жизни о нем много писали. Сегодня почитатели не жалеют громких слов вроде «витебский Гомер»… Но давайте просто попытаемся по штрихам из биографии представить его — не бронзовую фигуру основателя белорусской археографии, а человека… Алексея Парфеновича Сапунова.
Эдуард Пекарский: Белорус на краю света
Помните, как Владимир Короткевич в «Колосьях под серпом твоим» описывает обряд «дядькованья»: в знатных семьях старшего сына отдавали на несколько лет на воспитание в крестьянскую семью, чтобы вырос неизбалованным, узнал цену хлеба и полюбил свою землю…
Помните, как Владимир Короткевич в «Колосьях под серпом твоим» описывает обряд «дядькованья»: в знатных семьях старшего сына отдавали на несколько лет на воспитание в крестьянскую семью, чтобы вырос неизбалованным, узнал цену хлеба и полюбил свою землю. Это не красивая легенда — обряд существовал, во всяком случае, шляхтич Карл Пекарский, потеряв жену, своего старшего сына Эдуарда отдал на воспитание крестьянам.
Правда, объясняли это не столько приверженностью традициям, как бедностью семьи.
“Не ганяйце па хаце родную маці…” За гарбатай у Шніпоў
“Не ганяйце па хаце родную маці…”
За гарбатай у Шніпоў
Лім, 20 верасня 1996 года
Самыя цікавыя размовы адбываюцца на канапе за кубкам гарбаты. Ідэя абнародавання “кулуарных”, сяброўскіх размоў-спрэчак творчых людзей не новая. Захады падобныя рабіліся і на старонках “ЛіМа”. А ў сённяшнім нумары ёсць заяўка распачаць пастаянную рубрыку, заснаваную на такіх публікацыях. Тым больш, што ёсць творчая сям’я, якая заўсёды можа прадаставіць сваю канапу, гарбату і гасціннасць філосафам, крытыкам і пісьменнікам, якіх салам не кармі, гарэлкай не паі – дай пагаварыць на літаратурныя і калялітаратурныя тэмы.