Я і Дыяна Сэтэрфілд?

З кім толькі не супастаўлялі… Новая нечаканасць.

ABSTRACT Zavadskaya Julia THE METAFICTIONAL TECHNIQUES IN THE NOVELS «THE THIRTEENTH TALE» BY DIANA SETTERFIELD AND «THE DUNGEONS OF ROMULS» BY LYUDMILA RUBLEVSKAYA (МЕТАРОМАННЫЕ ТЕХНИКИ В ПРОИЗВЕДЕНИЯХ «ТРИНАДЦАТАЯ СКАЗКА» ДИАНЫ СЕТТЕРФИЛД И «ПОДЗЕМЕЛЬЯ РОМУЛА» ЛЮДМИЛЫ РУБЛЕВСКОЙ)

The structure of the thesis. The thesis consists of an introduction, three chapters, summaries to the chapters, conclusion.

Чытаць далей

Рэжысёр “Слядоў на вадзе” экранізуе кнігу Людмілы Рублеўскай

Беларускія інтэрнэты абляцела навіна: “Беларусьфільм” экранізуе “Авантуры Пранціша Вырвіча”, папулярную серыю кніг Людмілы Рублеўскай. І пакуль фанаты кніг вагаюцца, “ці гэта добрая навіна, ці дрэнная”, мы пагутарылі з самой пані Людмілай.

Як высветлілася, “Беларусьфільм” пачаў перамовы з пісьменніцай яшчэ з паўгады таму. Маўляў, прачыталі кнігу, маюць зацікаўленасць. Пані Людміла адмаўляцца не стала, хоць датычна тых жа экранізацый Караткевіча ставіцца неадназначна.

“Магу ўявіць, як Уладзімір Караткевіч пакутаваў на здымках. Ролю Юрася Братчыка ў фільме “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” аддалі Льву Дураву, абсалютна геніяльнаму акцёру, але які з яго Братчык? У Караткевіча гэта малады чалавек, высокі, харызматычны, надзвычай прыгожы… Малады Мэл Гібсан, карацей. І які б ні быў выдатны фільм Рубінчыка “Дзікае паляванне караля Стаха”, гэта не тое, што пісаў Караткевіч”.

Кадр з фільма “Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка”, 1967 год.

Датычна “Авантураў…” яна мае намер быць у добрым сэнсе прыдзірлівай.

“Вельмі хвалююся, бо хочацца, каб героі былі пазнавальныя. Нават паказвала здымачнай групе віртуальны кастынг, які мы праводзілі падчас прэзентацыі. У кастынгу перамаглі Алан Рыкман, Моніка Белучы і Курт Кабэйн… Але іх да здымак не прыцягнеш. Асноўны кастынг будзе праводзіцца сярод беларускіх артыстаў. Спадзяюся прысутнічаць на ім. Магу дапусціць несупадзенні ў знешнасці, калі тыпаж, характар акцёра супадзе з вобразам героя”.

Чытаць далей

Еўракон і Пантофля

Раман “Панофля Мнемазіны” намінаваны ад Беларусі на конкурс Eurocon 2018, які адбудзецца ў французскім Ам’ене, у намінацыі “Лепшы мастацкі твор”. 

Што ж, прынамсі, кампанія добрая)

https://fantlab.ru/contest7871

Чытаць далей

Рэцэнзія на раман “Пантофля Мнемазіны”

Юлія АЛЕЙЧАНКА

РЭЦЭПТЫ ШЧАСЦЯ

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ ПАНТОФЛЯ МНЕМАЗІНЫ Мн., Выдавец А. М. Янушкевіч, 2018.

Жывучы ў нашай «напаўвіртуальнай» рэальнасці, можна часам паверыць у немагчымае, вярнуць незваротнае… Але як жа быць з пачуццямі, памяццю, болем? Як не страціць аблічча ў гульнях лёсу? На старонках новага дэтэктыўнага, рамантычнага, псіхалагічнага рамана Людмілы Рублеўскай такіх «рэбусаў» — безліч. Як і планаў: часавых, прасторавых, ментальных…

Чытаць далей

«Беларускамоўны муж — мая смелая мара»


У гісторыі кожнай пары ці не самы цікавы момант — знаёмства. А ў выпадку Людмілы Рублеўскай і Віктара Шніпа — тым больш. Не толькі таму, што яны пісьменнікі: асаблівай робіць гісторыю іх адрознасць. У 1986-м, годзе іх сустрэчы, Людміла была ўзнёслай рамантычнай дзяўчынай з вельмі строгімі поглядамі на жыццё і высокімі ідэаламі ў галаве. Пры сабе яна мела рускамоўныя вершы і мару прысвяціць сябе паэзіі. Віктар на той час ужо меў кнігу — з вершамі беларускамоўнымі і вострасацыяльнымі («нармальны беларускі савецкі паэт», як ён кажа), а за плячыма — сем гадоў прыгодаў з падпрацоўкамі грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе і літкансультацыямі ў розных выданнях. Яна — «гарадская», з сям’і сталічных інтэлігентаў, ён — вясковы хлопец. Словам, паненка і хуліган.


«Мне яшчэ ў школе наваражылі жонку Людмілу»

Чытаць далей

Чытачка Рублеўская: Кнігі ў нашым доме размнажаюцца як прусакі


Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская

У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае пісьменьніца Людміла Рублеўская.

Якія кнігі вы чытаеце цяпер?

Чытаць далей

Людміла Рублеўская: Імкнуся вярнуць у мову забытыя скарбы

 “Звязда”

Творчасць Людмілы Рублеўскай вядомая шырока — і як паэтэсы, і як празаіка. А яшчэ драматурга, літаратурнага крытыка, журналіста і публіцыста. І ў прадстаўленні яна не мае асаблівай патрэбы. Яе творы перакладзены на многія замежныя мовы. Хіба толькі варта нагадаць, што, згодна з галасаваннем аднаго з фондаў ААН і партала Lady.tut.by, Людміла Рублеўская ўвайшла ў дзясятку самых паспяховых жанчын Беларусі.


Фота: irl.by

Фота: irl.by

— Вы працуеце ў жанры гістарычнага дэтэктыва, у якім працаваў Уладзімір Караткевіч. Той, хто зачытваўся Караткевічам, зараз зачытваецца і Рублеўскай. Я не зусім згодны са спадаром Сяргеем Пешыным, дырэктарам выдавецтва «Беларусь», які на пасяджэнні круглага стала ў «Звяздзе» сказаў пра гістарычны дэтэктыўны раман: «На жаль, з Караткевіча яно пачалося, Караткевічам, у пэўным сэнсе, і скончылася». Нічога, дзякаваць Богу, не скончылася. Такім чынам, як здарылася, што вы, пачаўшы з вершаў, у прозе прыйшлі менавіта да гэтай тэмы і ў выніку падхапілі «сцяг, які выпаў з рук класіка»?

— Гісторыяй я цікавілася заўсёды. Кажуць, гэта такая ж уласцівасць, як музычны слых.

Чытаць далей

Рублевская: муж заварит чай, приготовит суп

Рублевская: муж заварит чай, приготовит суп

© Фото: MOVABOX

Как всякая писательница, Людмила Рублевская предпочла бы заниматься только литературой, но как и всякий литератор, вынуждена работать – писателя в Беларуси даже приключенческий роман не накормит.

Корреспондент Sputnik Елена Васильева выступила в непривычной для себя роли: интервью у Людмилы Рублевской брали не журналисты, а читатель, студентка третьего курса Анна Белко, победитель проекта MOVABOX. В качестве наблюдателя Sputnik эксклюзивно присутствовал при встрече читателя с писателем.

Чытаць далей

АПАВЯДАЛЬНІЦКІЯ СТРАТЭГІІ Ў РАМАНЕ “ПАНТОФЛЯ МНЕМАЗІНЫ” Л. РУБЛЕЎСКАЙ

АПАВЯДАЛЬНІЦКІЯ СТРАТЭГІІ  Ў РАМАНЕ “ПАНТОФЛЯ МНЕМАЗІНЫ” Л. РУБЛЕЎСКАЙ

 

В.Ю. Бароўка Віцебск, ВДУ імя П.М. Машэрава

Людміла Рублеўская – адна з самых паспяховых і папулярных сучасных беларускамоўных пісьменніц. Сакрэт гэтага ў многім заключаецца ў яе апавядальніцкім майстэрстве, у апеляцыі праз праблематыку і прадуманае эстэтычнае ўвасабленне праблематыкі да шырокай чытацкай аўдыторыі. Апавядальніцкія стратэгіі пісьменніцы накіраваны на асэнсаванне айчыннай гісторыі, чалавечага лёсу, узроўняў чалавечай трываласці, на нязмушанае выхаванне чытацкіх густаў.

Чытаць далей